Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) як "беларускій Дастаеўскій", яго жыццёвы і творчы шлях. Раннія апавяданні яго — тыповыя для творчасці "маладнякоўцаў" замалёўкі, эцюды, імпрэсіі, своеасаблівыя "вершы ў прозе". Драматычныя творы К. Чорнага.
Гэта адбылося летам 1923 г., а напярэдадні, у маі і чэрвені, у газеце «Савецкая Беларусь» былі надрукаваны апавяданні маладога празаіка, падпісаныя псеуданімам “Кузьма Чорны”. У снежні гэтага ж года, калі утварылася літаратурнае аб"яднанне «Маладняк», Чорны стау яго сябрам. З гэтага часу Чорны працуе у рэдакцыі газеты «Беларуская веска», дзе раз-пораз арганізуе літаратурныя публікацыі маладых аутарау, а таксама друкуе свае кароткія адказы на дасланыя літаратурныя творы, у якіх дае пачынаючым паэтам і празаікам першыя урокі літаратурнай творчасці. Чорны вельмі перажывау гэту ломку - мастацкая творчасць вымагае далікатных да сябе адносін і свабоды слова, думкі, друку. У гэтым творы Чорны уздымау праблему шляхоу беларускай нацыі у новы час - у першай частцы героі твора горача спрачаюцца па нацыянальнаму пытанню, а гэта у пачатку 30-х гадоу зрабіць ужо было немагчыма, калі, вядома, не ствараць цалкам свядома шаржыраваныя, фельетонныя вобразы дзеячау нацыянальна-дэмакратычнага руху, на што Чорны не мог пайсці.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы