Выяўленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы твораў Леаніда Дайнекі - Дипломная работа

бесплатно 0
4.5 140
Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
Прадмет даследавання: творы Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваукалака”, “Жалезныя жалуды”.

Метады даследавання: апісальны, параунальны, аналітычны.

Мэта работы: выяуленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы творау Леаніда Дайнекі, высвятленне спецыфікі ужывання разнастайных сінтаксічных канструкцый у творах.

Задачы работы: 1. Прааналізаваць інфармацыю пра паняцці зваротак, параунальны зварот, пабочныя і устауныя канструкцыі, адасобленыя члены сказа, аднасастауныя сказы у розных мовазнаучых крынцах;

2. Разгледзець асноуныя адметнасці звароткау, параунальных зваротау, пабочных і устауных канструкцый, адасобленых членау сказа, аднасастауных сказау;

3. Зрабіць класіфікацыю звароткау, параунальных зваротау, пабочных і устауных канструкцый, адасобленых членау сказа, аднасастауных сказау у творах Л.Дайнека "Меч князя Вячкі", “След ваукалака”, “Жалезныя жалуды”.

4. Прааналізаваць спецыфіку ужывання і функцыянавання звароткау, параунальных зваротау, пабочных і устауных канструкцый, адасобленых членау сказа, аднасастауных сказау у творах Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваукалака”, “Жалезныя жалуды”.

Выснова: Вынікі дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні сінтаксісу тэкстау Л.Дайнекі, пры вывучэнні раздзелу “Сінтаксіс” у школе, а таксама пры напісанні курсавых і дыпломных работ.

Змест

Уводзіны

Глава 1. Агульнае паняцце пра ускладнены сказ

1.1 Звароткі у структуры сказа

1.2 Пабочныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) у структуры сказа

1.3 Устауныя канструкцыі (словы, словазлучэнні, сказы) у структуры сказа

1.4 Параунальныя звароты у структуры сказа

Глава 2. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа

2.1 Адасабленне азначэнняу

2.2 Адасабленне акалічнасцяу

Глава 3. Аднасастауныя сказы

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Працяглае гістарычнае развіцце беларускай мовы, узаемадзеянне розных форм і традыцый далі ей магчымасць выпрацаваць найбагацейшую, гнуткую сістэму сінтаксічных сродкау, здольных абслугоуваць любыя запатрабаванні пазнання і мыслення.

Калі зрабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, неабходна спыніцца на некаторых аутарах, якія займаліся даследаваннем праблем сінтаксісу.

Пачатак развіцця беларускай сінтаксічнай навукі адносіцца да 1910-х гг., калі распачаліся сістэматычныя даследаванні беларускага сінтаксісу, што звязана з манаграфічным па сваей сутнасці параунальна-гістарычным даследаваннем Я.Карскага, а таксама падручнікамі для школ Бр. Тарашкевіча і Б.Пачобкі. Першым фундаментальным апісаннем беларускага сінтаксісу можна лічыць “Нарысы сінтакісу беларускай мовы” Я.Карскага, дзе аутар заклау тэарэтыка-метадалагічныя асновы беларускага сінтаксісу. У 1930-я гг. працягваецца традыцыя стварэння і распрацоукі падручнікау на беларускай мове, дзе вялікая увага надаецца асаблівасцям сінтаксісу беларускай мовы. У 1950-я гады назіраецца шырокая распрацоука сінтаксічнай тэорыі навукоуцамі (А.Наркевіч, Л.Бурак). Значнай падзеяй для беларускай сінтаксічнай навукі з’яуляецца выданне сінтаксічнага тома “Граматыка Беларускай мовы” (1965), у якой закладзены тэарэтычныя асновы беларускага сінтаксісу, а таксама першага уласна сінтаксічнага слоуніка.

Можна зрабіць вывад што тэарэтыка-метадалагічныя асновы беларускага сінтаксісу былі закладзены у 1940-1980-я гг, што звязана з такімі даследчыкамі беларускай мовы як Я. Карскі, Бр. Тарашкевіч, Я.Лесік, Ц.Ломцеу, А.Груцы, М.Булахау, М.Яуневіч, Л.Бурак, П.Шуба, Л.Падгайскі, М.Гурскі, А.Міхневіч, В.Мартынау, А.Наркевіч і інш.

На сенняшні дзень актыунай распрацоукай пытанняу сінтаксісу беларускай мовы і яго аспектау займаюцца І.Антанюк, В.Маршэуская, Т.Рамза, Н.Паулоуская, А.Рудэнка і інш.

У сучаснай беларускай мове лінгвістамі адзначаюцца два разуменні тэрміна сінтаксіс:1) сінтаксіс як раздзел навукі пра мову (раздзел граматыкі), 2) сінтаксіс як аб’ект вывучэння мовы.

Міхневіч А.Я. падае такое азначэнне сінтаксісу “Сінтаксіс - уласцівыя пэунай мове спосабы аб’яднання форм слоу у словазлучэнні і сказы, а таксама простых сказау у складаныя. Сінтаксісам называюць і навуку аб адзінках маулення, заканамернасцях іх утварэння і функцыяніравання”[19, с. 484]

Сінтаксіс як раздзел навукі пра мову вывучае сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці і спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання у тэксце.

“Сінтаксіс ? гэта сфера граматычнай будовы мовы, якая ахоплівае заканамернасці спалучэння слоу у сказе. Слова i сказ - узаемаабумоуленыя адзінкі, i таму апісанне семантычных падстау сінтаксічных «правіл» звязана з неабходнасцю распрацоукі пытанняу семантыкі слова”[7, с.318].

Сінтаксіс вельмі цесна звязаны з марфалогіяй. Гэтая сувязь праяуляецца у тым, што словы выконваюць функцыю членау сказа. Як адзначае рускі даследчык Чумак Л.Н. “Синтаксис…изучает грамматические формы взятые, не в изолированном виде, не в статическом состоянии, а в плане их функционирования в связной речи т.е. в динамике”[27,с.5].

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?