Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы.
При низкой оригинальности работы "Вывучэнне фанетыкі на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах", Вы можете повысить уникальность этой работы до 80-100%
ДАДАТАК 2. ІНСЦЭНІРАВАНЫ УРОК-ГУЛЬНЯ ПА ТЭМЕ “ГАЛОСНЫЯ І ЗЫЧНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ” (2 КЛАС)
ДАДАТАК 3. УРОК. ГУК І ЛІТАРА У (2 КЛАС)
ДАДАТАК 4. ГАЛОСНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ
ДАДАТАК 5. ЗЫЧНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ
ДАДАТАК 6. ПЕРАНОСЬ ПРАВІЛЬНА
Уводзіны
Улічваючы, што у аснове звязнай вуснай мовы ляжыць правільнае вымауленне гукау і іх спалучэнняу, прынцыпова важным з"яуляецца выпрацоука у вучняу артыкуляцыйных, акцэнталагічных, фанетыка-арфаэпічных навыкау.
Навізна вопыту заключаецца у гібкай арганізацыі адукацыйнага працэсу, які спалучае традыцыйныя і нестандартныя формы урочнай і пазаурочнай работы, а таксама нестандартныя метады педагагічнай дзейнасці.
Мауленне зауседы лічылася асноуным паказчыкам інтэлектуальнага і духоунага развіцця асобы, а гэта значыць, што дадзеная праблема актуальная і сення. Лічу, што пачынаць выпрацоуку мауленчых навыкау неабходна ужо у перыяд навучання грамаце. Вучням пачатковых класау трэба засвоіць фанетычны, лексічны, сінтаксічны строй мовы, набыць такія механізмы маулення, як успрыманне і асэнсаванне вуснага і пісьмовага тэксту. З гэтай прычыны неабходна выкарыстоуваць заданні, накіраваныя на развіцце у дзяцей “мауленчага апарату, на пастаноуку артыкуляцыі гукау” [14, с. 7]. На думку Г.М. Федаровіч, асобае месца тут займае “трэнаж”, які дазволіць ліквідаваць у мауленні вучняу такі істотны недахоп, як невыразная дыкцыя.
Замацаванне вывучаных правілау па беларускай мове - неабходная умова іх трывалага засваення. Н.А. Жыліч у сваей публікацыі прапануе вучням тэксты на картках ці аркушах паперы, дзе з дзвюх літар трэба выбраць адну. У выніку тое ці іншае правіла замацоуваецца пры мінімальнай затраце часу. “Актыунае выкарыстанне такога віду работы змяншае колькасць памылак, спрыяе развіццю арфаграфічнай пільнасці школьнікау” [11, с. 26].
Практыка навучання беларускай мове у школах з рускай мовай выкладання паказвае, што слых дзяцей часта недастаткова тонка улоулівае спецыфічныя артыкуляцыйныя рысы беларускай мовы. Характэрныя асаблівасці беларускай артыкуляцыйнай базы часта памылкова лічацца вучнямі нязначным удакладненнем іх прывычнай артыкуляцыі, якія на самай справе з"яуляюцца фундаментальнымі у фаналагічнай сістэме мовы. Таму на уроках трэба асабліва падкрэсліваць гэтыя адметныя асаблівасці, каб прыцягнуць да іх увагу вучняу і дабіцца глыбокага практычнага засваення фанетыка-арфаэпічнага матэрыялу. Найбольш эфектыунымі для гэтых мэт з"яуляюцца такія метадычныя прыемы, як апісанне артыкуляцыі, дэманстрацыя артыкуляцыйнага эталона, імітацыя артыкуляцыі услед за настаунікам, чытанне скорагаворак, выкарыстанне фоназапісау, саманазіранне пры артыкуляванні гукау і інш. Неабходнасць трэніроукі артыкуляцыйных органау вынікае з заканамернасці засваення чалавекам мовы.
Навучанне другой мове трэба пачынаць з самага простага - вучыць дзяцей успрымаць і разумець беларускую мову на слых. Сярод фактарау, якія перашкаджаюць адэкватнаму разуменню пры аудзіраванні на другой мове, даследчыкі найперш называюць парушэнне успрымання гукавога комплексу, «якое аказваецца скажоным... пры несупадзенні парогау разлічэння фа-налагічных адзінак у абедзвюх мовах» [4, с. 38], і так званае слоунікавае веданне (А. А. Залеуская). Таму паустаюць задачы авалодвання вучнямі вы-мауленчымі уменнямі і засваення лексічных адзінак, што вельмі важна і для навучання гаварэнню.
У працэсе аудзіравання (мэтанакіраванага успрымання тэксту на слых) у вучняу актыуна развіваецца фанематычны слых, слыхавая памяць, паколькі шасцігадовы узрост з’яуляецца асабліва прыдатным для авалодання фанетычным ладам мовы.
Змест школьнага курса фанетыкі вызначаецца прыродай яго аб"екта, ім з"яуляецца гук - найдрабнейшая, элементарная адзінка мовы. Гукі утвараюцца пры дапамозе моуных органау і згодна сваей прыродзе разглядаюцца у трох асноуных аспектах: фізіялагічным, акустычным, функцыянальным. У школьным курсе фанетыкі дадзеныя аспекты вывучэння гукау не размежаваны: і у тэарэтычнай частцы падручніка, і у матэрыяле практыкаванняу гук дзеля зручнасці разглядаецца у адзінстве сваіх уласцівасцей, што адпавядае вучэбным мэтам. Для самога настауніка важна дакладнае усведамленне кожнага з гэтых аспектау, каб, улічваючы іх асаблівасці, адбіраць тыя метады і прыемы, якія дадуць магчымасць найбольш паспяхова рашаць дыдактычныя задачы.
Авалодаць вымауленчымі уменнямі надзвычай важна для фарміравання навыку чытання услых па-беларуску.
Школьны курс роднай мовы накіроувае настауніка на канкрэтны змест заняткау з вучнямі па пастаноуцы беларускага літаратурнага вымаулення, патрабуе, каб ен пастаянна праводзіу карэкцыю і удасканаленне вымаулення. “Навучаць роднай мове - гэта значыць сістэматычна і паслядоуна дапамагаць школьнікам авалодаць фанетыкай, лексікай і граматыкай, літаратурным вымауленнем і правапісам, выяуленчымі сродкамі і стылістычнай разнастайнасцю мовы” [28, с. 3].
Мэта навуковага даследавання - выявіць і апісаць метадычныя прыемы работы па
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы