Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.
УВОДЗІНЫ У другой палове ХХ стагоддзя іх самаахвярную працу на карысць Бацькаўшчыны, іх мастакоўскія традыцыі, бадай, з найбольшым поспехам працягваў і развіваў, рашуча ўздымаючы на новую вышыню, В. Быкаў [1924-2003], які здабыў ці не самае шырокае ў параўнанні з іншымі нашымі пісьменнікамі гэтай пары прызнанне ў свеце, стаў класікам не толькі беларускай, але і сусветнай літаратуры. 3 яго імем звязваецца ўяўленне аб пісьменніку, які некалькі тысячагоддзяў адкрываў свету праўду пра тое, што такое сучасная вайна ў яе сапраўдным абліччы. Разам з калегамі па пяру, якіх назвалі “шасцідзесятнікамі”, пісьменнік выкрываў таталітарызм у яго шматколерных варыяцыях і абуджаў у грамадстве думку пра неабходнасць радыкальных змен у жыцці. Беларуская “ваенная”, (а дакладней, антываенная), проза была выведзена ім на еўрапейскую арэну, аб чым заўсёды марылі яго славутыя літаратурныя папярэднікі, ад Я. Купалы і Я. Коласа да М. Гарэцкага і К. Чорнага. У тым, што мы жывем у час, калі надзвычай пашырыўся “сектар свабоды”, павяліч
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы