У канцы 30 - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі.
УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА 3 1.1 Прычыны абяднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг. 3 1.2 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя. 5 2.КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА” 14 УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА Прычыны абяднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг. У канцы ЗО - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы, некалі падпарадкаваным Kieвy, узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага i палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі i Літвы ў XII-XIII стст. Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнеславянскія землі, гісторыкі канца XIX-XX стст. распрацавалі канфрантацыйную версію генезісу ВКЛ, згодна з якой верхняе i сярэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфрантацыі, цi змагання за тэрыторыі. Літва i Жмудзь уяўлялі сабой шэраг асобных зямель з кунігасамі (князямі) на чале.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы