Генеральны план "Ост" - праграма каланізацыі тэрыторыі, германізацыі, высялення i знішчэння народаў Усходняй Еўропы. Ваенна-эканамічнае i палітычнае становішча на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
При низкой оригинальности работы "Устанаўленне ў Беларусі нямецка-фашысцкага фкупацыйнага рэжыму", Вы можете повысить уникальность этой работы до 80-100%
№. ХШ. УСТАНАУЛЕННЕ У БЕЛАРУСІ НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКАГА АКУПАЦЫЙНАГА РЭЖЫМУ.
Рыхтуючыся да нападу на СССР, гітлераускае кірауніцтва немела выразна акрэсленых планау адносна захопленых у будучым тэрыторый. Гэтыя планы ствараліся рознымі ведамствамі і карэкціраваліся на працягу усей вайны. Усеяны грунтаваліся на ідэі неабходнасці пашырэння Германіі на Усход- “ Дранх нах Ост”.
У канцы жніуня 1941 г. пад націскам групы армій «Цэнтр» Заходні фронт адступіу за межы Беларусі. На працяглы час яе насельніцтва трапіла ва умовы нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму, які меу на мэце усталяванне і здзяйсненне улады заваеунікау праз сістэму палітычных, ваенных, эканамічных, ідэалагічных і культурных захадау, скіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаунага і грамадскага ладу, захоп і эксплуатацыю нацыянальных багаццяу, падауленне народна-вызваленчай барацьбы, фізічнае знішчэнне камуністау і яурэяу, ідэйна-прапагандысцкую апрацоуку насельніцтва і г. д.Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.
Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаунага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага у дырэктыуных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраунікоу.
Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстау: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццевай прасторы” для немцау і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне.
У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаунасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі: - пауночна-заходнія раены Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваукавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;Баранавіцкая, Вілейская (без пауночна-заходніх раенау), Мінская (без усходніх раенау) вобласці, пауночныя раены Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” - генеральную акругу Беларусі. Генеральны план “Ост” вызначау праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народау Усходняй Еуропы. Так, 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ею мясцовыя арганізацыі і саюзы - Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краевая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяуленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы