Паняцце маральнай культуры вучняў. Сістэма работы па выхаванню школьнікаў пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка (на прыкладзе жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа). Маральнае ўздзеянне на вучняў у працэсе работы над вобразам літаратурнага героя.
При низкой оригинальности работы "Сутнасць маральна-этычнага выхавання на ўроках беларускай літаратуры ў школе", Вы можете повысить уникальность этой работы до 80-100%
Развіцце новых грамадскіх адносін у цяперашні час непазбежна выдзвігае праблему маральнага фарміравання асобы, патрабуе асэнсаваць, якім усе ж такі павінен быць маральна-выхаваны чалавек. Сярод самых галоуных пытанняу выступаюць такія, як фарміраванне у чалавеку пачуцця адказнасці перад грамадствам, актыунага разумення ім сваіх сацыяльных функцый, адносіны да акаляючага асяроддзя, людзей, асэнсаванне сваіх прау і абавязкау, этычных норм, шляхоу пазнання і пераутварэння света у лепшую старану. У штодзенным жыцці, называючы што-небудзь прыгожым або агідным, мы выказваем свае адносіны да той ці іншай з’явы, абумоуленыя многімі фактарамі, у тым ліку і нормамі маралі. На жаль, сенняшняе пакаленнне школьнікау усе менш і менш звяртаецца да кнігі, як крыніцы спасціжэння жыцця і яго маральна-этычных нормау. Чытанне выцясняецца рознымі відамі сродкау сучаснай масавай інфармацыі (інтэрнэт, тэлебачанне і інш.). Літаратура - адзін з відау мастацтва, які уздзейнічае на чытача эстэтычна, раскрывае перад ім свет прыгожага [9, с. 3]. Носьбітам гэтай прыгажосці з’яуляецца перш за усе герой твора, надзелены пэунымі маральнымі якасцямі. Беларуская літаратура адносіцца да прадметау культуралагічнага цыклу, у яе рамках паслядоуна і сістэматычна адбываецца далучэнне вучняу да мастацтва. Родная літаратура каштоуная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стауленне самога аутара да герояу і падзей, да жыцця і свету. Працэс пазнання літаратуры як мастацтва арганічна звязаны з працэсам фарміравання сістэмы каштоунасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэсам усведамлення сябе асобай. Вывучэнне літаратуры дапамагае вучням убачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы пісьменніцкага майстэрства, набыць вопыт мауленчай і творчай дзейнасці, авалодаць культурай чытання, з павагай і любоую ставіцца да мастацкай кнігі. Такім чынам, у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоунасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэс усведамлення сябе асобай. Урок літаратуры - гэта найперш працэс жыццепазнання, скіраваны на выпрацоуку крытычнага і мадэлюючага тыпау мыслення. Частку праграмы па вывучэнню беларускай літаратуры складаюць высокамастацкія творы нацыянальнай класікі і вядомых майстроу слова. Гэтыя творы маюць выключнае значэнне у гісторыі літаратуры, вызначаюцца багатым пазнавальным і выхаваучым патэнцыялам, з"яуляюцца даступнымі для вучняу пэунага узросту. Зарыентаванасць на вывучэнне нацыянальнай літаратуры у суадносінах з сусветнай, што сведчыць пра культуралагічную накіраванасць навучання і выхавання, пашырае магчымасці у пазнанні шляхоу развіцця літаратуры, спрыяе спасціжэнню эстэтычных асаблівасцей беларускага мастацкага слова. Асаблівая увага пры гэтым надаецца развіццю творчых здольнасцей, навыкау і уменняу самастойнай працы. Таму заразна настауніка роднай літаратуры кладзецца вельмі вялікая і няпростая праца. Творы, якія увайшлі у школьную праграму, паказваюць жыцце у цяжкіх яго праявах, раскрываюць барацьбу розных меркаваннняу, ідэалау. Таму арганізацыя такой складанай духоунай дзейнасці вучняу патрабуе сур’езнага педагагічнага кірауніцтва. У творах беларускай мастацкай літаратуры закладзены вялікі выхаваучы патэнцыял, які, на жаль, не удаецца поунасцю рэалізаваць на уроках па прадмеце па прычыне недаравальна малой колькасці гадзін. У тлумачальнай запісцы вучэбнай праграмы па беларускай літаратуры V - XI класау адзначана: “Галоуная мэта навучання прадмету - далучэнне школьнікау да багацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове - выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццем нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяуленымі творчымі схільнасцямі, здатнай успрыманне прыгажосці (эстэтычнае успрыманне) ператварыць у стымул маральнага удасканалення, інтэлектуальнага і духоунага развіцця” [4, с. 3]. На сучасным этапе у значнай меры па-новаму вызначаецца сама мэта літаратурнай адукацыі. Акцэнт пераносіцца на выхаванне. Галоунае у школьным навучанні літаратуры - гэта эстэтычнае спасціжэннне жыцця і багацця чалавечых характарау праз мастацкія вобразы і на гэтай аснове фарміравання маральных перакананняу, эстэтычных поглядау і густау, актыунай жыццевай пазіцыі вучняу [4, с. 4]. Літаратура сваімі спецыфічнымі сродкамі фарміруе цэласнага чалавека, выяуляе чалавечы змест жыцця, ачалавечаныя каштоунасці. Мастацкі твор - гэта зауседы карціна рэчаіснасці, суаднесеная са светам чалавечай дзейнасці, чалавечых адносін, чалавечых паводзін. Літаратура з’яуляецца тым прадметам, які дапамагае чытачу прайсці цяжкі шлях свайго народа, тым самым выхоувае яго яшчэ і патрыятычна.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы