Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.
Паэт імкнецца спазнаць спрадвечны, першапачатковы сэнс пэўных моўных адзінак, адшукаць самыя патаемныя іх загадкі, убачыць іх шматгранна, ва ўсёй выразнасці. Алесь Разанаў належыць да той пісьменніцкай генерацыі, што прыйшла ў беларускую літаратуру ў 70-я гады XX стагоддзя. У першую чаргу, зразумела, паэт меў творчую смеласць, уласную эстэтычную праграму, скіраваную на абнаўленне вершаванага мастацтва, таму сцвярджаў права на эксперымент як у галіне зместу, так і ў галіне формы. Яго паэтычныя зборнікі выйшлі ў Германіі, Балгарыі, Грузіі, Польшчы. Разанава часта абвінавачваюць у “небеларускасці”, але гэта больш чым беспадстаўна. Ён выйшаў за прасторы звыклага беларускага мастацкага космасу і падняўся да вышынь не толькі еўрапейскіх, але і сусветных. Творы паэта патрабуюць разважлівасці і самааналізу. Як ні дзіўна, літаратура даўняя дагэтуль найменей прачытаная. I я думаў: у чым справа?.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы