Сістэма працы па навучанні малодшых школьнікаў марфолага–сінтаксічным напісанням пры вывучэнні назоўніка і дзеяслова - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 221
Назоўнік як лексіка-граматычны разрад слоў. Інфінітыў - найбольш абстрактная ў параўнанні з іншымі дзеяслоўнымі формамі. Канструктыўная роля ў сказе - адна з самых адметных уласцівасцей дзеяслова. Віды частак прамовы якія вывучаюць у малодшых класах.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
Уводзіны

Вучні пачатковых класау вывучаюць чатыры часціны мовы: назоунік, прыметнік, дзеяслоу, займеннік.

Праграмныя тэмы па раздзелу “Часціны мовы” вызначаюцца рознай частотнасцю, распаусюджаннасцю у мове. Вучэбныя тэксты багата насычаны назоунікамі, дзеясловамі і прыметнікамі - галоунымі часцінамі мовы, якія з’яуляюцца і вядучымі тэмамі праграмы. Улічваючы гэта, можна сістэматычна і мэтанакіравана праводзіць работу па засваенні часцін мовы амаль на любым матэрыяле вучнеускіх вучэбных дапаможнікау. Выпрацоуцы ведау аб часцінах мовы садзейнічае таксама лінейна-ступенчаты прынцып вывучэння моунага матэрыялу. Як яго разумець? Аналіз праграмы павказвае, што, напрыклад, па тэме “Назоунік”, якая вывучаецца у трох класах, вучні спачатку авалодваюць такім абстрактным паняццем, як “прадмет”. Затым засвойваюцца граматычныя катэгорыі назоуніка і адпаведная тэрміналогія. Веды па гэтай часціне мовы паступова папауняюцца, пашыраюцца лінейна: ад лексіка-граматычнага значэння слоу і марфалагічных катэгорый да сістэмы словаформ, якія утвараюць адну лексему, г. зн. да скланення.

Часціны мовы выдзяляюцца у малодшых класах па дзвюх апазнавальных прыметах: катэгарыяльным значэнні (прадметнасць для назоунікау, дзеянне для дзеясловау, прымета для прыметнікау) і і граматычным пытанні (хто? што? і г.д.). Дыферынцыраваць словы такім чынам, на першы погляд, вучням няцяжка. Звяртацца да такой надзейнай прыметы, як марфалагічная спецыфіка слоу (род, склон, асоба, час і інш.), ім даводзіцца, як правіла, пры выкананні спецыяльных заданняу па марфемным аналізе, а не у працэсе вызначэння прынадлежнасці слоу да той ці іншай часціны мовы. У гэтым адна з прычын таго, што дыферынцыроука часцін мовы выклікае у школьнікау значныя цяжкасці. Напрыклад, назоунік касьба кваліфікуецца як дзеяслоу (па значэнні - дзеянне). Падобныя памылкі могуць узнікаць і па прычыне несфарміраванасці у вучняу паняццяу “прадмет”, “прымета прадмета”, “дзеянне прадмета”. Напрыклад, назоунікі хлопчык, голас, пахвала і г.д. дзеці доугі час не лічаць прадметамі. Тут жыццевы вопыт не пагаджаецца з моуным мысленнем. Каб атэставаць прыведзеныя словы як назоунікі, дастаткова паставіць да іх граматычныя пытанні (гэта легка) або вызначыць, як яны змяняюцца (гэта цяжка). Для выпрацоукі лінгвістычных адносін да слова пры рабоце з часцінамі мовы трэба аперыраваць словамі рознай семантыкі (стол, конь, завіруха, адвага і г.д. - для назоунікау; чырвоны, смелы, сыпкі і г.д. - для прыметнікау; бегчы, думаць, расці і г.д. - для дзеясловау). Набыцце уменняу вызначаць прыналежнасць слоу да той ці іншай часціны мовы - акт неаднаразовы, працяглы. Пасля азнаямлення з кожным тэрмінам дзеці практыкуюцца у разборы сказау па часцінах мовы.Разборы па часцінах мовы з цягам часу варта спалучаць або супастауляць з разборам па членах сказа. Пры гэтым звяртаецца увага на тое, што дзейнік у сказе выражаецца назоунікам, а выказнік дзеясловам, што некаторыя даданыя члены сказа адносяцца да дзейніка, а некаторыя да выказніка. Такое супастауленне навучыць дзяцей бачыць сувязь паміж часцінамі мовы і членамі сказа (паміж марфалогіяй і сінтаксісам), будзе спрыяць свядомаму падыходу да засваення марфалагічных і сінтаксічных катэгорый. Па гэтаму я вырашыла разгледзіць сістэму працы па навучанні малодшых школьнікау марфолага-сінтаксічным напісанням пры вывучэнні назоуніка і дзеяслова.

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?