Характарыстыка шматпланавай паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра", аналіз яе значэння ў адлюстраванні гісторыі і культуры Беларусі і Літвы XIV-XVIII стст. Асэнсаванне тэмы вайны і міру, антываеннай скіраванасці паэмы, яе гуманістычнага пафасу.
Ключавыя словы: вобраз, творчасць, паэма, вайна і мір, міжусобныя войны, зубр, князь Вітаут, паэт, патрыет, паляванне.
Аб’ект даследавання: паэма Міколы Гусоускага “Песня пра зубра”.
Прадмет даследавання: праблема вайны і міру у паэме “Песня пра зубра”, асуджэнне міжусобных войнау.
Метады даследавання: аналітычны і часткова супастауляльна-параунальны.
Мэта курсавой працы: раскрыць шматпланавасць твора у адлюстраванні гісторыі і культуры Беларусі і Літвы XIV - XVI стст., асэнсаваць тэму вайны і міру, паказаць антываенную накіраванасць паэмы, яе гуманістычны пафас.
Задачы курсавой працы: - паказаць, што ловы і паляванне з’яуляліся асноуным зместам працоунай дзейнасці нашых продкау і загартаванасці моладзі;
- асэнсаваць аутарскі пункт погляду асуджэння міжусобных войнау;
- праз апісанне вобраза князя Вітаута вызначыць, ад чаго залежыць росквіт і моц дзяржавы.
Вынікі: такім чынам, пры дапамозе аналітычнага і часткова супастауляльна-параунальнага метадау было праведзена асэнсаванне праблемы вайны і міру у паэме М. Гусоускага “Песня пра зубра”.У эпоху Адраджэння узнікла кнігадрукаванне, якое паклала пачатак своеасаблівай культурнай рэвалюцыі у Еуропе. Новай асаблівасцю культурнага жыцця Беларусі XVI стагоддзя было пашырэнне ужывання лацінскай мовы, якая на працягу многіх стагоддзяу служыла у Еуропе мовай асветы і навукі, важным сродкам культурнай узаемасувязі народау, асваення антычнай літаратурнай спадчыны. Пад уплывам Эразма Вітэлія, які вылучауся шырокімі культурнымі інтарэсамі і гуманістычнымі поглядамі, агульнай атмасферай рэнесансавай Еуропы паэт канчаткова сфарміравауся як творчая асоба. Так быу “адкрыты” для усей Еуропы край беларускіх пушчау і палеу, азер і рэк, сапраудны архіпелаг зямнога хараства і незлічоных багаццяу. Першай у Еуропе прававой дзяржаве, у якой панавала сіла закону, а не закон сілы.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы