Польска-савецкая вайна 1919–1920 гадоў - Реферат

бесплатно 0
4.5 65
Пачатак польска-савецкай вайны. Спробы мірнага ўрэгулявання ў канцы 1919 – пачатку 1920 г. Рыжскі мірны дагавор. Контрнаступленне польскай арміі на Вісле. Прычыны перамогі польскай арміі ў Варшаўскай бітве. Адносіны з заходнімі дзяржавамі ў Польшчы.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
Тэма

Польска-савецкая вайна 1919-1920 гадоу

1. Прычыны і пачатак польска-савецкай вайны

У першы год існавання савецкага урада яго палітыка па польскаму пытанню вызначалася у многім Германіяй і падпісаным з ею Брэсцкім дагаворам. У адпаведнасці з гэтым дагаворам Расія прызнавала страту Польшчы, а дэкрэтам ад 29 жніуня 1918 г. ануліравала усе дагаворы аб раздзелах Рэчы Паспалітай, якія былі заключаны расійскімі урадамі. Савецкі урад не прызнавау г. з. Рэгенцкі савет у якасці органа улады, які прадстауляе інтарэсы польскага народа, але пагадзіуся на дзейнасць яго прадстауніцтва на тэрыторыі Расіі. Яно павінна было займацца справамі бежанцау. З другога боку на тэрыторыі Польшчы дзейнічала місія Расійскага Чырвонага Крыжа.

Калі 7 лістапада 1918 г. савецкае кірауніцтва даведалася, што у Любліне сфарміраваны урад начале з сацыялістам І. Дашыньскім, яно палічыла гэта пачаткам сацыялістычнай рэвалюцыі у Польшчы. У сувязі з гэтым былі спынены паунамоцтвы прадстауніка польскага Рэгенцкага савета у Расіі А. Ледніцкага, і урад У. Леніна паспрабавау усталяваць дыпламатычныя адносіны з урадам І. Дашыньскага. Аднак польскі бок адхіліу гэтую прапанову. 11 лістапада улада была перададзена Ю. Пілсудскаму, які у хуткім часе атрымау пасаду начальніка дзяржавы, а урад І. Дашыньскага самараспусціуся. Новы прэ’ер-міністр Е. Марачэускі запатрабавау ад савецкага урада прадаставіць свабоду дзейнасці місіі Ледніцкага і вярнуць яе маемасць. Гэта быу першы дыпламатычны канфлікт у польска-савецкіх адносінах. Негатыуная пазіцыя Польшчы у справе усталявання дыпламатычных адносін з РСФСР у той момант у многім была звязана з апасеннямі негатыунай рэакцыі Антанты, ад якой залежала вызначэнне польскіх граніц.

Паражэнне Германіі у Першай сусветнай вайне і пачатак Лістападаускай рэвалюцыі дазволілі Савецкай Расіі ануліраваць Брэсцкі мір і выклікалі спадзяванні на хуткую перамогу сусветнай рэвалюцыі. У след за эвакуіраваушыміся на радзіму германскімі войскамі Чырвоная Армія з сярэдзіны лістапада 1918 г. пачала рухацца на захад, займаючы тэрыторыю Прыбалтыкі, Беларусі, Украіны. Наступленне Чырвонай Арміі разглядалася многімі лідарамі бальшавікоу як спосаб прынесці рэвалюцыю у еурапейскія краіны. Л. Троцкі заявіу 18 лістапада: “Праз Кіеу вядзе прамая дарога да злучэння з аустра-венгерскай рэвалюцыяй, гэтак жа як праз Пскоу і Вільню праходзіць дарога да злучэння з германскай рэвалюцыяй. Наступленне на усіх франтах!”.У такой сітуацыі польскі урад вымушаны быу шукаць падтрымкі у Антанты. Пілсудскі праводзіу палітыку адбыушыхся фактау (польскія войскі займалі тэрыторыю “усходніх крэсау”, каб потым паставіць Антанту перад фактам уключэння іх у склад Польшчы), прыкрываючы яе размовамі пра самавызначэнне народау і стварэнне добраахвотнай канфедэрацыі з удзелам краін Усходняй Еуропы і неабходнасць барацьбы з бальшавікамі. Спа праходзіла канферэнцыя кіраунікоу краін Антанты. Таксама Антанта патрабавала заключэння перамір’я з Урангелем. Прапановы Антанты былі адхілены.

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?