Вылучэнне ўзроўню грамадзянскасці малодшых школьнікаў. Правядзенне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню патрыятызму малодшых школьнікаў. Выяўленне найбольш эфектыўных форм і метадаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання школьніка.
При низкой оригинальности работы "Пазакласная праца настаўніка пачатковых классаў як сродак выхавання патрыятызму малодшых школьнікаў", Вы можете повысить уникальность этой работы до 80-100%
2.1 Выяуленне узроуню грамадзянска-патрыятычнага выхавання у навучэнцау 3 класса
2.2 Выхаванне патрыятычнасці малодшых школьнікау сродкамі пазакласнай працы
2.3 Вылучэнне узроуня сфарміраванасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання у навучэнцау 3 класса
Вынікі
Спіс выкарыстанай літаратуры
Дадатак
Уводзіны
Пазакласная работа па беларускай мове з’яуляецца неад’емнай часткай вучэбна-выхаваучага працэсу і уяуляе сабой абавязковы элемент добра арганізаванай працы школы. У метадычнай літаратуры пазакласная работа разглядаецца як дадатковы сродак фарміравання у вучняу цікавасці да прадмета, пашырэння і паглыблення ведау, што набылі вучні на уроках беларускай мовы. І хоць канчатковая мэта урокау і пазакласных заняткау супадаюць, пазакласная работа мае свае, важныя для навучання і выхавання мэты і задачы. Яна павінна садзейнічаць не толькі развіццю у вучняу інтарэсу да роднай мовы, але і выхаванню у іх беражлівых адносін да слова, да багаццяу мовы , імкнення не толькі авалодаць гэтымі багаццямі, але зберагчы і узбагаціць духоуны скарб беларускага народа.
Адным з прыярытэтных напрамкау выхаваучай работы ва установах адукацыі з’яуляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне. Без ведання сваіх вытокау немагчыма па-сапрауднаму палюбіць родны край, яго спадчыну, стаць патрыетам.
Веданне гісторыі свайго краю дазваляе па-новаму асэнсаваць мінулае, сучаснае і уявіць будучае, сфарміраваць неабходныя каштоунасныя арыенціры. Таму выхаванне грамадзяніна, патрыета неабходна ажыццяуляць праз вывучэнне сваіх каранеу і сваіх вытокау.
Наша родная беларуская мова такая чыстая, узнеслая і велічная. Але як мала мы, беларусы, ведаем і любім сваю мову і сябе. Зараз востра стаіць пытанне захаваць беларускую культуру і мову. Таму у нас і узнікла неабходнасць мэтанакіраванай працы па фарміраванні нацыянальнай свядомасці у навучэнцау праз вывучэнне нацыянальнуай культуры як фундаментальнай духоунай каштоунасці народа.
Гэта і пауплывала на выбар намі дадзенай тэмы даследавання: “Пазакласная праца настауніка пачатковых классау як сродак выхавання патрыятызму малодшых школьнікау”
Адна з важнейшых задач сенняшняй школы - выхаванне інтэлектуальна развітай, духоуна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы. Без вырашэння гэтай задачы немагчыма паспяхова ажыццявіць праграму нацыянальнага Адраджэння. Вялікую ролю у фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Якуб Колас пісау: “Скрозь адчыненыя дзверы роднай мовы льецца у школу шырокая, магутная плынь, плынь асветы, людкуючы розум і пачуцці дзяцей” [12, с. 319].
Пазакласная праца - арганічная частка навучальна-выхаваучага працэсу у школе.
Пазакласная дзейнасць вучняу дае настауніку дадатковую магчымасць выхоуваць у іх сталую патрэбу чытаць, каб харашэць душой, развіваць свой густ, пашыраць літаратурны і агульны кругагляд, выпрацоуваць культуру працы з кнігай.
Пазакласная праца адрозніваецца ад урокау у першую чаргу тым, што яна заснавана на прынцыпе добраахвотнасці. Вучань займаецца тым, што яго прываблівае, што падабаецца найбольш. Цікавасць з’яуляецца актыуным стымулам у пазакласнай дзейнасці школьнікау. Яна выклікае эмацыянальны уздым, энтузіязм ? фактары, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыунасці навучання і выхавання.
Пазакласная праца па мове павінна насіць адметны, нацыянальны характар. Беларуская мова, маючы агульныя карані з іншымі славянскімі мовамі, ? самабытная, самастойная. Пазакласная праца ? нацыянальная па форме і змесце ? здольная дапамагчы спасцігнуць душу беларускага народа праз яго мову, культуру, выхаваць не Івана-няпомніка, а беларуса як носьбіта нацыянальнай ідэі, з пачуццем уласнай і нацыянальнай годнасці, з паважлівым стауленнем да свайго і іншых народау. “Нятворчае стауленне да рэкамендацый рускіх метадыстау, арганізатарау пазакласнай працы, простае капіраванне гуртковых заняткау, вечароу, вусных часопісау, тыдняу беларускай мовы, распрацаваных на рускім лінгвістычным матэрыяле, не можа выявіць адметнасці і прыгажосці беларускай мовы, а тым больш прывіць пачуцце гордасці за духоуную культуру беларусау” [6, с. 259].
Але, на жаль, мала грунтоуных метадычных распрацовак па пазакласнай працы па беларускай мове. Распрацаваны толькі асобныя моманты гэтай працы такімі метадыстамі як, А. Руцкай [18], Н. Шамоуская [21], В. Пачаловіч, М. Падгайскім і іншымі.
Аб"ектам педагагічнага даследавання з"яуляецца грамадзянска-патрыятычнае выхаванне малодшага школьніка.
Прадметам даследавання з"яуляецца пазакласная праца як сродак грамадзянска-патрыятычнага выхавання малодшага школьніка.
Мы паставілі перад сабой наступную мэту даследавання: сфарміраваць грамадзянска-патрыятычную выхаванасць малодшых школьнікау сродкамі пазакласнай працы па беларускай мове.
Мэтай прадугледжана вырашэнне наступных задач: Прааналізаваць метадычную, псіхолага-педагагічную літаратуру па дадзенай тэме.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы