Вывучэнне асноўных ідэй, матываў і вобразаў паэзіі Міхася Башлакава. Грамадзянска-патрыятычная скіраванасць лірыкі творцы. Вобраз маці ў вершах аўтара. Пейзажная лірыка ў творчасці. Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення ў паэтычнай сістэме аўтара.
2. Мастацкія сродкі і адметнасці іх увасаблення у паэтычнай сістэме аутара
2.1 Простыя тропы
2.1.1 Месца параунання у паэзіі Міхася Башлакова
2.1.2 Эпітэт
2.2 Складаныя тропы у лірыцы Міхася Башлакова
2.2.1 Метафара
2.2.2 Адухауленне. Персаніфікацыя
2.2.3 Метанімія у творчасці Міхася Башлакова
2.2.4 Перыфраза у вершаваных радках Міхася Башлакова
2.2.5 Роля гіпербалы у творах паэта
3. Сродкі паэтычнага сінтаксісу і іх роля у тэкстах пісьменніка
3.1 Ампліфікацыя
3.2 Анафара
3.3 Падваенне у творах паэта
3.4 Кальцо
3.5 Антытэза як актыуны спосаб увасаблення парадаксальнасці аутарскай думкі
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
Уводзіны
На працягу усей сваей гісторыі беларуская літаратура была голасам народа, люстрам яго жыцця, выразнікам імкненняу і спадзяванняу, мастацка-эстэтычнага самавыяулення. Яна пранесла праз стагоддзі самыя запаветныя думкі і пачуцці народа, яго непахіснае імкненне да свабоды і шчасця. Развіваючыся у няпростых, часта вельмі неспрыяльных умовах, яна захавала вернасць высокім ідэалам, настойліва прапагандавала ідэі сацыяльнай справядлівасці, патрыятызму, павагі да іншых народау.
Амаль тысячагадовы, а калі мець на увазе і фальклорныя, вусна-паэтычныя формы бытавання мастацкага слова, то і больш доугі перыяд развіцця творчасці у слове выяуляе неаспрэчную здольнасць беларускага народа тварыць сваю арыгінальную духоуную, мастацкую культуру, сведчыць пра яго таленавітасць, паэтычнасць яго светаадчування.
З кожным годам зменьваецца кола беларускіх пісьменнікау. Адны сталеюць, пакідаюць нас, на змену ім прыходзяць новыя імены. Адным з сучасных беларускіх паэтау з’яуляецца Міхась Захаравіч Башлакоу.
Міхась Захаравіч Башлакоу нарадзіуся на Гомельшчыне - адным з самых прыгожых і паэтычных куткоу Беларусі. Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаунага універсітэта доугі час настаунічау. Цяпер працуе у Дзяржауным камітэце Рэспублікі Беларусь па друку. М.Башлакоу з’яуляецца аутарам кніг паэзіі “Касавіца”(1979), “Начны паром”(1987), “Дні мае залатыя”(1993), “Як слезы горкія Айчыны”(1999), “Матчыны грыбы перабіраю”(2000), “Пяро зязюлі падніму”(2001), “Палын.Чарнобыль”(2005). Разам з Міхасем Барздыка выдау у 2004 годзе кнігу “Нетры”, якая на Франкфурцкім кніжным кірмашы - 2005 увайшла у лік ста лепшых кніг свету.
Паэзіі М.Башлакова характэрны панарамнасць, поліфанія, тонкі лірызм, шчымлівая і задумлівая інтанацыя, выключная эмацыянальнасць, шчырасць і адкрытасць. На вершы паэта напісаны музычныя творы.
Мэта курсавой работы - сцверджанне глыбіні, значнасці мастацкіх пошукау М.Башлакова, непауторнасці яго паэтычнага свету.
Задачамі курсавой работы з’яуляюцца даследаванне творчасці М.Башлакова, асэнсаванне крытычнай літаратуры па тэме, аналіз вершаваных радкоу паэта. У рабоце звернем увагу на ідэйна-вобразны свет яго паэзіі. Засяродзімся на праблемах, ідэях, матывах яго творчасці. Вялікая увага будзе скіравана на вобразны свет вершау паэта, таму што кожны лірычны твор - гэта мысленне вобразамі, якое выражаецца пры дапамозе тропау. Ідэал кожнага літаратурнага твора - вобразна-мастацкая мова. Менавіта яна выяуляе спецыфіку мастацкіх творау, з"яуляецца важным канструктыуным элементам арганізацыі тэксту, адрознівае паэзію ад навуковых творау, дакументау канцылярскай перапіскі. Як сродак моунай вобразнасці тропы у вершах з"яуляюцца найбольш пашыранымі. Праблема выкарыстання тропау у мове паэзіі да гэтага часу не даследавалася ні у лінгвістыцы, ні у літаратуразнаустве. Прауда, такія даследчыкі як Бузук Н.П., Вольф А.Б., Гаурош Н.В., Дзянісау У.С. і іншыя зауседы падкрэслівалі значнасць найважнейшых мастацка-выяуленчых сродкау, базавых кампанентау вобразатворчасці, тых мікраэлементау, якія вызначалі ступень яе мастацкасці. Аднак, па сутнасці, вывучэнне абмяжоувалася простай канстатацыяй, агульнымі назіраннямі ці вельмі прыблізнымі высновамі. Не ажыццяулялася тыпалогія тропау, фігур, што выкарыстоуваліся у паэтычнай спадчыне Беларусі ХІХ-ХХ стст., іх канкрэтная семантычная і функцыянальная разнастайнасць, ступень іх кантэкстуальнай дастасаванасці, унутранай будовы, лагічнай завершанасці і цэласнасці.
Крыху увагі звернем на сродкі паэтычнага сінтаксісу, таму што яны з’яуляюцца неабходнай арганізуючай часткай структуры любога мастацкага тэксту. Сродкі сінтаксісу, якія дапамагаюць стварэнню пэунага мастацка-вобразнага уражання, па-рознаму у кожнага з паэтау удзельнічаюць у абмалеуцы названых аб’ектау. Можна, такім чынам, гаварыць аб індывідуальна-аутарскай характарыстыцы выкарыстання выяуленчых магчымасцей сінтаксічных сродкау. Пры гэтым індывідуальнае нельга зводзіць толькі да адхіленняу ад агульнага.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы