Незабыўны свет маленства (дзеці ў "Новай зямлі" Якуба Коласа) - Реферат

бесплатно 0
4.5 110
Выраз дзяцінства як самадастатковага цэласнага быцця, поўнага суцэльны радасці, бесклапотнасці і светлых настрояў у паэме Я. Коласа праз раскрыццё вобразаў дзяцей. Выхаванне ў іх высокай народнай маралі. Ролю дарослых у фарміраванні іх характару.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
І вось тут Костусь прыпыніуся.

На лед глядзіць, штось разважае

І у ход тапорык ен пускае.

Значную ролю у фарміраванні характару, светапогляду дзяцей адыгрывае дзядзька Антось - прыроджаны весялун, штукар і жартаунік. З-за ягонай "нестандартнасці" цягнуцца да яго дзеці: "Дык і не дзіва, што любілі, што на руках яго насілі". З дапамогаю дзядзькі дзеці ператвараюць многія эпізоды паэмы у камічныя прадстауленні. Прыгадаем апісанне паводзін дзяцей за нядзельным сталом: ...Юзік пальцам поркау страву

І верашчакай мазау лаву, Але тут сестры сердавалі

І залаб Юзіка цягалі.

Тады іх згода прападала -

Між імі бойка вынікала.

Можна прыгадаць таксама эпізоды, якія расказваюць пра "рамонт" дзедавага чоуна, пра "гучнае" паляванне на зайцоу або пра гатаванне клецак на бярозавым соку. Я. Колас спецыяльна не апісвае дзяцей у штодзенных, шэрых сітуацыях. Гэтым ен хоча вылучыць тое, што з"яуляецца самым галоуным у дзяцінстве- няспынны працэс адкрыцця свету, адчуванне радасці ад гэтага, займальнасць гульняу і забавау. Аутар дае дзецям шырокую прастору для развіцця творчай думкі, для імправізацыі і рэалізацыі самых "шаленых" задумау. Не маючы магчымасці вывучаць навукі у школе, дзеці з малых год спасцігаюць законы прыроды. Прырода - гэта тая кніга, па якой яны пазнаюць "свет безгранічны і уласны лес свой таямнічы".

Свет бачыцца ім у рамантычным святле: вечарамі яны любяць слухаць казкі і розныя здарэнні, "аб кнігах з чорнаю пячаццю, аб чарауніцтве, аб закляцці". Цікавіць іх літаральна усе: таемныя гукі, што даносяцца з Немана, падаючыя зоркі, законы прыроды і норавы звяроу. Такая цікаунасць развівае у іх дапытлівасць, назіральнасць і абвостранае успрыняцце часам звычайных з"яу. Тым больш цікава чытаць раздзел "Начаткі". Бацька наймае на зіму для Алеся і Кастуся дарэктара - такога ж, як і яны, простага вясковага хлопца, які трошкі лепш за іх умеу чытаць, пісаць і лічыць.

Дзеці прывыклі усяму вучыцца практычна, таму абстрактная навука не выклікала у іх вялікага захаплення, таму яны вырашаюць, "што каб палепшылась вучэба, то гэту кнігу знішчыць трэба". Хлопцам больш важным было "схадзіць у луг на азярыны і патрывожыць род тхарыны", чым грызці граніт навукі, якой іх вучыу дарэктар з пачатковай адукацыяй. Цікава, што хлопцы прыязна ставяцца да настауніка як да таварыша па гульнях і забавах, але не як да дарэктара. Наогул, вобразы дзяцей ажыуляюць паэму, надаюць ей светлы, радасны настрой адчування свята ад сустрэчы з тым незабыуным і бесклапотным часам, імя якому - дзяцінства.

Размещено на .

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?