Невербальныя сродкі зносін, іх віды.Прыклад, звязаны з узнятым ўверх вялікім пальцам. Некалькі асноўных жэстаў і пастаў, якія адлюстроўваюць розны ўнутраны стан людзей. Жэсты і паставы, якія сведчаць пра нежаданне слухаць і імкненне скончыць гутарку.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Невербальныя сродкі кантактавання Трактат па медыярыторыцы студэнта V курса 11 групы Пярвуніна Васілія Аляксандравіча Выкладчыкі - Іўчанкаў Віктар Іванавіч доктар філалагічных навук, прафесар; Зелянко Сяргей Віктаравіч дацэнт Мінск 2013 Вельмі часта словы суразмоўцы не адпавядаюць таму, што ён на самой справе думае і адчувае. Як жа пра гэта даведацца?. Кандыдат педагагічных навук Ю. П. Беразуцкая адзначае, што невербальныя сродкі зносін падзяляюцца на: 1) кінесіку: а) экспрэсіўна-выразныя рухі (пастава, жэсты, міміка); б) візуальны кантакт (напрамак руху, даўжыня паўзы); 2) прасадычныя і экстралінгвістычныя сродкі (інтанацыя, тэмбр, уздых, смех, плач, кашаль); 3) такесічныя сродкі (поціск рукі, пацалунак); 4) праксеміку (прасторавая арыентацыя, дыстанцыя) [1]. У сувязі з гэтым трэба апісаць асноўныя жэсты і рухі цела і даць іх тлумачэнне ў дачыненні да ўмоў вядзення размовы з чалавекам або з аўдыторыяй. Калі людзі шчаслівыя, яны ўсміхаюцца, калі сумныя - хмурацца, калі сярдуюць - у іх злосны позірк [6].
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы