Разгорнутая, ускладненая сюжэтна-кампазіцыйна арганізацыя твораў Івана Шамякіна. Мастацкі свет рамана "Снежныя зімы", дынамізм сюжэтнага развіцця. Спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго героя.
Наратыўная структура рамана Івана Шамякша «Снежныя зімы» Уводзіны У дадзеным артыкуле даследуецца наратыўная структура рамана І. Шамякіна «Снежныя зімы», вызначаюцца спосабы і сродкі, з дапамогай якіх выдатны майстар беларускай прозы раскрывае ўнутраны свет свайго галоўнага героя. Многія даследчыкі звяртаюць увагу на разгорнутую, ускладненую сюжэтна-кампазіцыйную арганізацыю твораў Івана Шамякіна як вызначальную прыкмету мастацка-стылявой адметнасці творчасці гэтага выдатнага майстра беларускай прозы другой паловьт XX стагоддзя. У дадзенай працы ажыішяўляецца спроба разгледзець узаемадзеянне структурнай арганізацыі тэксту і спосабаў выяўлення пунктаў погляду герояў у адзінай наратыўнай прасторы рамана I. Шамякіна «Снежныя зімы». У сваіх разважаннях, успамінах, сумненнях Антанюк вядзе сапраўдны дыялог з часам, імкнецца асэнсаваць пройдзены жыццёвы шлях, сувымераць яго, узважыўшы пралікі і ўпушчаныя магчымасці, з актуаліямі сучаснасці. Пункт погляду Антанюка абазначаецца ў рамане з дапамогай розных моўных сродкаў.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы