Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 79
Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
1 Назоунік і яго лексіка-граматычныя разрады

Назоунік характарызуецца як часціна мовы са значэннем прадметнасці, выражанай марфалагічнымі катэгорыямі роду, ліку, склону. Паняцце прадметнасці ахінае не толькі найменні канкрэтных рэалій рэчаіснасці, але і назвы адцягненых рэалій, якасцяу, дзеянняу, прыкмет, працэсау, з’яу, уласцівасцяу і інш. Катэгарыяльнае значэнне прадметнасці не можа служыць адэкватным адпаведнікам канкрэтнай прадметнасці, што служыць асновай для выдзялення толькі аднаго класа назоунікау (канкрэтныя назоунікі тыпу стол, кніга, дрэва і да т.п.). Па сутнасці, значэнне прадметнасці уяуляецца лексічнай катэгорыяй, якая афармляецца пэунымі граматычнымі паказчыкамі, таму назоунікі правамерна называюць лексіка-граматычным разрадам слоу. Асабліва відавочным лексіка-граматычны характар назоунікау праяуляецца пры іх класіфікацыі на ужо згаданыя разрады, што традыцыйна вылучаюцца з улікам і лексіка-семантычных, і марфалагічных крытэрыяу (адушауленыя і неадушауленыя, канкрэтныя і абстрактныя, агульныя і уласныя, зборныя, рэчыуныя). Межы гэтых разрадау назоунікау перакрыжоуваюцца, бо адны і тыя ж словы звычайна уключаюцца адначасова у некалькі груп. Напрыклад, адны адушауленыя назоунікі могуць быць ахарактарызаваныя і як уласныя, і як абстрактныя (параун.: Алесь, Яніна, Сымон і да т.п.), другія - як агульныя і як канкрэтныя (параун.: цясляр, дзяучына, маці і інш.).

Акрамя лексіка-граматычных разрадау, назоунікі натуральна падзяляюцца на разнастайныя тэматычныя групоукі, якія часцей за усе вылучаюцца у межах памяненых разрадау (параун.: назвы раслін, жывел, прылад працы і інш. - сярод канкрэтных назоунікау, назвы духоуных паняццяу, грамадскіх фармацый, навуковых плыняу і інш. - сярод абстрактных назоунікау і г.д.). Агульныя і уласныя назоунікі падзяляюцца на аснове таго, што першыя абагульняюць назвы аднародных прадметау у адзін клас, абазначаюць не асобныя прадметы , а мноства прадметау або тоесных цалкам (параун.: кропля, суніца, яйка і да т.п.), або з агульнай дамінантнай рысай (параун.: дом, стул, хмара і да т.п.); другія ж абазначаюць асобныя прадметы і рэаліі з шэрагу аднатыпных, індывідуалізуюць іх (параун.: Мінск - сярод мноства гарадоу, Беларусь - сярод мноства краін, Ганна - сярод мноства іменау і г.д.).

Сярод уласных іменау вылучаюцца імены людзей (параун.: Скарына, Купала, Каліноускі і інш.), тапанімічныя і астранамічныя назвы (параун.: Гродна, Нарач, Сатурн і інш.), найменні прадпрыемствау, арганізацый выдавецтвау, назвы гатункау, вырабау і інш.(параун.: завод “Віцязь”, выдавецтва “Полымя”, каманда “Дынама”, тэлевізар “Гарызонт” і да т.п.). У адрозненне ад агульных назоунікау уласныя ужываюцца, як правіла, у адной форме ліку, часцей у адзіночным, не супрацьпастауляюцца па ім (параун.: Спартак, Брэст , але Баранавічы і горад/ гарады, дождж / дажджы і інш.). У множным ліку могуць ужывацца уласныя імены, якія адносяцца, напрыклад, да розных людзей (параун.: два Сымоны, сям’я Пратасавых і інш.).

Ва узаемасувязях агульных і уласных іменау існуе адваротная залежнасць: агульныя імены часцей выкарыстоуваюцца у значэнні уласных, пэуным чынам матывуюць іх (параун.: Колас і колас, Крапіва і крапіва, Танк і танк і інш.), у той час як уласныя імены ужываюцца у значэнні агульных значна радзей (параун.: форд, наган, хам і інш. На пісьме уласныя назвы адрозніваюцца ад агульных тым, што пішуцца у беларускай мове зауседы з вялікай літары.

Канкрэтныя і абстрактныя назоунікі размяжоуваюцца тым, што у першых граматычная і лексічная прадметнасць супадае, тады як у другіх адзначаецца толькі граматычная прадметнасць. Але канкрэтныя назоунікі абазначаюць не толькі успрымальныя нашымі органамі пачуццяу прадметы (параун.: канапа, куст і да т.п.), але і больш емістыя рэаліі, калі нашымі органамі пачуццяу фіксуецца толькі іх частка (параун.: рака, снег і да т.п.). Абстрактныя назоунікі абазначаюць адцягненыя паняцці, пачуцці, якасці, прыкметы, дзеянні (параун.: свабода, каханне, дабрыня, блакіт, гарачыня і да т.п.), не спалучаюцца, як правіла, з лічэбнікамі і рэдка выкарыстоуваюцца у форме множнага ліку. Абстрактныя назоунікі мужчынскага роду у родным склоне адзіночнага ліку маюць канчаткі -у, (-ю), а іх канкрэтныя адпаведнікі -а, (-я) (параун.: бою, характару і інш. і пальца, дывана і інш.).

У некаторых выпадках мяжа паміж канкрэтнымі і абстрактнымі назоунікамі не з’яуляецца выразнай, што прыводзіць да іх неадназначнай граматычнай характарыстыкі. Так слова канікулы у беларускай мове разглядаецца як канкрэтнае, а у блізкароднаснай рускай мове - як абстрактнае. Абстрактныя назоунікі па свайму утварэнню часта з’яуляюцца аддзеяслоунымі ці адпрыметнікавымі (параун.: хваляванне, чырвань і да т.п.). Канкрэтны або абстрактны характар пэуных назоунікау часам можа вызначацца кантэкстам. Так, у сказах Праз веску пралягала грунтовая дарога і Ен удала выбрау сваю жыццевую дарогу слова дарога у першым выпадку мае канкрэтнае значэнне, а у другім - абстрактнае.

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?