Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 84
Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
Групаванне фразеалагізмау на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу з’яуляецца адным з апошніх накірункау вывучэння і даследавання фразеалагізмау. Пачатак кампанентнага аналізу фразеалагізмау, як лічыць В.А. Ляшчынская, быу пакладзены дацкім даследчыкам Л. Ельмслевым, далейшае развіцце ен атрымлівае у працах А. Грэймаса, Б. Пацье і іншых прадстаунікоу французскай лінгвістычнай школы. Пэунае падмацаванне гэтая тэорыя атрымала дзякуючы працам расійскіх вучоных Ю.Д. Апрэсяна, Д.М. Шмялева, У.Р. Гака, Д.А. Дабравольскага, якія падыходзяць да разгляду моунай адзінкі як упарадкаванага набору класавых рыс (галоунай семы, архісемы), дыферэнцыяльных і дапауняльных (патэнцыяльныя семы, віртуальныя, дапауняльныя, кантэкстуальныя, семантычныя асацыяцыі ці канатацыі) [2, c. 50].

У беларускай мовазнаустве вывучэнне фразеалагізмау паводле тэматычнага аб’яднання кампанентау мае свае вынікі. Трэба вылучыць такіх даследчыкау, якія вывучаюць фразеалогію паводле тэматычнага аб’яднання, як С.В. Галяк “Сербская и белорусская фразеология с зоокомпонентом (зависимость между свойствами фразеологизма и слова-компонента)” [4]. Л.У. Зайцава, якая пісала “Аб структуры саматычных фразеалагізмау-словазлучэнняу беларускай і англійскай моу” [5] і “Саматычныя фразеалагізмы беларускай і англійскай моу у сістэме лінгвакультуралогіі” [6]. В.А. Ляшчынская у сваіх артыкулах “Фразеалагічная флора Беларусі у мове Янкі Куралы”[7], “Фразеалагічная анатомія беларуса у мове Янкі Купалы” [8], “Саматычныя фразеалагізмы у мове Янкі Купалы” [9]. М.У. Юнаш “Саматычныя фразеалагізмы у мастацкім мауленні: семантычны і функцыянальна-стылістычны аспекты (на матэрыяле беларускай драматургіі)” [10].

Сярод першых варта назваць дысертацыйнае даследаванне “Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект” А.С.Садоускай [11].

У сувязі з узмацненнем цікавасці да усей інфармацыі фразеалагізмау як адзінак асобага тыпу другаснай інфармацыі у сучаснай лінгвістыцы па-новаму разглядаюцца іх складнікі, ці кампаненты, якія у структуры фразеалагізмау уступаюць у своеасаблівыя сувязі, ствараючы сэнсавую цэласнасць.

Кампанент - гэта структурная адзінка, адзін са складнікау мінімум двухкампанентнага фразеалагізма як раздзельнааформленай адзінкі, “цэласнасць значэння якога дасягаецца поуным ці частковым пераасэнсаваннем, дэактуалізацыяй кампанентау” [2, с. 23].

Кампаненты па-рознаму выяуляюць сваю сутнасць у складзе фразеалагізма і уключаюцца у складаныя семантычныя працэсы.

Гэта звязана, па-першае, з іх суадноснасцю з часцінамі мовы, дакладней, з іх падзелам на службовыя і самастойныя часціны мовы. Па-другое, лексемы-кампаненты як вынік іх суадноснасці з пэунай самастойнай часцінай мовы могуць у той ці іншай ступені выяуляць свае лексічнае значэнне.

Але усе ж для фразеалагізма важнейшым з’яуляецца фразеалагічнае значэнне, г.зн. новае значэнне, якое узнікае у выніку спалучэння слоу у адно цэлае, дзе разам кампаненты фразеалагізма выяуляюць новае значэнне [2, c. 23-24].

Разгледзім адзін прыклад. Фразеалагізм сонца зайшло ‘скончылася чые-небудзь шчасце, поспехі і пад’, які складаецца з дзвюх лексем-кампанентау, а паводле будовы суадносіцца са сказам, у якім фармальны дзейнік выражаны назоунікам, а выказнік - дзеясловам. Кожная лексема-кампанент поунасцю не страчвае свайго значэння, а цэласнае значэнне фразеалагізма узнікла у выніку метафарызацыі словаспалучэння. Такім чынам, сэнсавая цэласнасць фразеалагізма ствараецца у выніку дэактуалізацыі слоу-кампанентау, з якіх складаецца фразеалагізм. Дэактуалізацыя слоу-камапанентау адбываецца па-рознаму. У адных фразеалагізмах складнікі страчваюць свае значэнне поунасцю, у другіх - не поунасцю, тым самым утрымліваючы сэнсавую сувязь са сваімі зыходнымі словамі. У фразеалагізме пад голым небам ‘на вуліцы, не у памяшканні’ апорны кампанент неба часткова захоувае сваю сувязь з сугучнай лексемай, а кампанент-прыметнік голым страчвае гэтую сувязь.

Аднак такое разуменне і успрыманне слоу-кампанентау фразелагізмау не стала яшчэ агульнапрынятым.

У сувязі з тым, што чалавек жыве у пэуным навакольным асяроддзі, цікавасць выклікае, ці адлюстраваны і наколькі шматліка атмасферныя з’явы у фразеалагіі. Ужо толькі тое, што гэта адзін з фрагментау жыцця чалавека, відавочнай з’яуляецца актуальнасць узнятага пытання. На актуальнасць даследавання фразеалагізмау з кампанентам-найменнем атмасферных з’яу у іх складзе указвае і адсутнасць іх вывучэнне у беларускай фразеалогіі.

Аб’ектам даследавання абраны фразеалагізмы беларускай літаратурнай мовы, прадметам - тыя фразеалагізмы, якія маюць у сваей структуры кампанент-найменне атмасферных з’яу.

Мэта нашага даследавання - вылучэнне фразеалагізмау з кампанентам-найменнем атмасферных з’яу, іх вывучэнне паводле марфалагічных, сінтаксічных і семантычных характарыстык і выдзяленне у пэуныя фразеа-семантычныя мікрагрупы.

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?