Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
Сымон Будны з’яуляецца адной з самых яркіх асоб эпохі Адраджэння. Час, у які працавау С. Будны, насычаны культурна-гістарычнымі падзеямі. Эпоха Адраджэння падаравала свету шмат пісьменнікау, філосафау, мысліцеляу. Шмат іменау назауседы засталіся у культуры і гісторыі нашага народа. Змяняецца погляд чалавека на самога сябе і на свет, асоба становіцца у цэнтры увагі, чалавек прырауноуваецца да Бога… Так, адны гэтыя палажэнні ужо выклікаюць цікавасць да часу, у які працавау С.Будны. Разгледзем гэты час падрабязней.
Станауленне уласна беларускай культуры звязваецца з іменамі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і іншых дзеячау, якія пісалі на беларускай мове. Большасць з іх у крытыцы рэлігійна- філасофскіх канцэпцый, паняццяу уздымаюцца да рацыяналістычнага погляду на свет. Асветнікі змаглі разгледзець у Святым Пісанні рэльнага чалавека з яго унутраным светам.
Культура беларускага народа свабодна прымала дасягненні суседніх народау. Асімілятыуная здольнасць сведчыла пра шматбаковасць і актыунасць духоунага развіцця беларускай культуры. Дзейнасць С. Буднага, М. Сматрыцкага, К. Лышчынскага, С. Полацкага і многіх іншых, духоуная думка якіх адносіцца у роунай меры да духоунай культуры суседніх народау, пацвярджае не толькі тэзіс, што у Беларусі зауседы быу вельмі інтэнсіуны працэс узаемадзеяння культур, але і самастойнае значэнне філасофскай думкі у развіцці гістарычна культурнага працэсу.
У сістэме поглядау Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага і іншых сучаснікау назіраецца аб’яднанне ідэй еурапейскай філасофскай думкі з традыцыямі і прынцыпамі нацыянальнай культуры і этыкі у формах то трактоукі на народнай мове кананічных тэкстау, хрысціянскай літаратуры, то палемікі з афіцыйнай ідэалогіяй; то у далейшым развіцці ідэй гуманізму і рацыяналізму. Само выданне кніг на роднай мове сведчыла пра тое, што нацыянальная тэндэнцыя культуры асэнсавана, сфармулявана і існуе аб’ектыуна, што з ею лічыцца рэлігійна-філасофскі светапогляд, што разам з эканамічнымі і палітычнымі фактарамі развіцця грамадства яна вызначае яго гістарычны шлях.
Ф. Скарына зацвердзіу гуманістычныя ідэі. Наследаванне і развіцце яго традыцый у творчасці С. Буднага і С. Полацкага раскрываюць дэмакратычны характар іх пазіцый.
У С. Буднага перабольшвае аналітычны падыход. Ен імкнецца да рэстаурацыі тэкстау Бібліі, якія, на яго думку, не зусім адпавядалі ісціне, бо перапісчыкі уносілі суб’ектыунае у пераклады.
У 16 ст. у Беларусі такім перадавым мысліцелям, як С. Будны, В. Цяпінскі, давялося прыцягнуць на свой бок тых, хто каталіцызму проціпастауляу праваслауе. Не выпадкова Будны пазбягау прамой крытыкі праваслауя, выкрываючы католікау і пратэстантау. Ен быу вымушаны шукаць саюзнікау і сярод беларускіх паноу, спадзеючыся на тое, што яны далучацца да сіл, якія рыхтуюць адпор каталіцызму. Я. Гусу і яго паслядоунікам удалося цесна звязаць нацыянальна-вызваленчы рух у Чэхіі з антыпапскім і антыфеадальным. Перад Будным жа на гэтым шляху у Беларусі узніклі вялікія перашкоды. Ідэя новай, агульнанароднай царквы, якую, несумненна, ен выношвау, кіруючыся выдатным узорам гусітау, атрымала своеасаблівае развіцце.
Гыбокі уплыу на яго погляды аказала выдавецкая дзейнасць беларускага асветніка Францыска Скарыны. Будны працягвау і развівау яго асветніцкія пачынанні. ен цалкам падзяляу мары вялікага палачаніна аб адукаваным, культурным дзяржауным дзеячу. Падобна Скарыне, Будны імкнууся выкарыстаць найбольш распаусюджаную кнігу - Біблію як сродак для асветы насельніцтва.
Як і Ф. Скарына, С. Будны адрознівау натуральны і устаноулены закон. Зыходзячы з натуральнага закону, тлумачачы маральныя асновы жыцця чалавека, Скарына пісау, што кожны чалавек, які мае розум не захоча цярпець ніякіх дрэнных адносін ад іншых людзей.
А С. Будны у свой час пісау, што чалавек адносіцца да іншых добра таму, штосам хоча у адказ такіх жа добрых адносін. За паустагоддзя, якое аддзяляла час дзейнасці Скарыны і Буднага, у Беларусі адбыліся вялікія змены. Усе, аб чым марыу Скарына: распаусюджанне ведау на роднай мове, справядлівыя асновы у кіраванні дзяржавай, сціпласць і высакароднасць духоуных настаунікау,- было цяжэй ажыццявіць. Нарастау працэс акаталічвання буйных феадалау і іх памагатых, зневажаліся любоу да радзімы і законнасць. Ва умовах узмацнення рэакцыі Буднаму давялося перагледзець мэты і метады выкарыстання рэлігійных кніг. Калі для Скарыны святое пісанне заставалася важнейшай зброяй асветы, то у вачах Буднага не усхваленне Старога і Новага запаветау, а крытыка іх станавілася першачарговай задачай.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы