Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.
Глава 1. Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаутваральных асноу
1.1 Айконімы апелятыунага паходжання
1.2 Айконімы антрапанімічнага паходжання
Глава 2. Структурна-словаутваральная характарыстыка айконімау
2.1 Простыя айконімы
2.1.1 Айконімы у форме адзіночнага ліку
2.1.2 Айконімы у форме множнага ліку
2.2 Складаныя айконімы
2.3 Састауныя айконімы
Заключэнне
Дадатак
Спіс умоуных абазначэнняу абл. - абласное
АНБ - Акадэмія навук Беларусі в. - веска вобл. - вобласць воз. - возера г. - год гг. - гады
ДСБ - Дыялектны слоунік Брэстчыны ж. - жаночы род км. - кіламетр м. - мужчынскі род мн. - множны лік мясц. - мясцовае нар. - народнае н. - ніякі род п. - паселак памянш.-ласк. - памяншальна-ласкальнае пол. - польскае п/с - пасялковы савет р. - рака разм. - размоунае рус. - рускае рэг. - рэгіянальнае
СБП - сучаснае беларускае прозвішча с/с - сельскі савет ст. - стагоддзе стст. - стагоддзі ст.-бел. - старабеларускае ст.-рус. - старарускае усх.-сл. - усходне-славянскае цюрк. - цюркскае
АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА ПРАЦЫ
Актуальнасць даследавання. Адной з актуальных праблем сучаснага мовазнауства з’яуляецца вывучэнне уласных геаграфічных назвау. Сення патрэба у зборы, сістэматызацыі i інтэрпрэтацыі тапанімічнага матэрыялу становіцца усе больш неабходнай у сувязі з вырашэннем розных пытанняу лінгвістыкі, гісторыі, этнаграфіі, гістарычнай геаграфіі, пытанняу моуных сувязей. Анамастычны матэрыял складае значную частку лексікі любой мовы i мае багатыя пазнавальныя i выхаваучыя магчымасці. Так, уласныя геаграфічныя імены уяуляюць выключную каштоунасць для вывучэння гісторыі народа, яго характару i побыту, яго зносінау з іншымі народамі; захоуваюць памяць пра далекае мінулае краю, часта не зафіксаванае у гістарычных помніках, яны знаемяць з культурай i гаспадаркай нашых продкау, з рассяленнем старажытных пляменау.
На сучасным этапе беларуская анамастычная навука прадстаулена, хаця i нераунамерна, даследаваннямі па усіх яе асноуных раздзелах.
Найлепш распрацавана айканімія Беларусі, адметныя рысы, асаблівасці развіцця якой асвятляюцца у манаграфіях, дысертацыйных працах, шматлікіх навуковых артыкулах. Актыуны удзел у айканімічных даследаваннях прымаюць беларускія лінгвісты, этнографы, географы.
Спрадвечна кожны рэгіен Беларусі вызначаецца сваей самабытнасцю. Цягам цэлых стагоддзяу на адпаведных тэрыторыях складваліся адметнасці у вядзенні гаспадаркі, прамысловай і сельскагаспадарчай спецыялізацыі, асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. Усе гэта у рэшце рэшт і становіцца тымі своеасаблівымі адзнакамі, што стваралі непауторны вобраз краю.
Нягледзячы на значныя дасягненні беларускай анамастыкі, на наяунасць значнай колькасці прац па беларускай тапаніміі, тут яшчэ застаецца шмат нявырашаных праблем, і у першую чаргу не сабраны, не зафіксаваны і не атрымау належнай апрацоукі багаты тапанімічны матэрыял. Неабходнасць у зборы, навуковай апрацоуцы, класіфікацыі, лінгвааналізе беларускай тапаніміі прадыктавана патрэбамі часу, тымі тэарэтычнымі і прыкладнымі задачамі, што ставяцца перад сучаснай навукай. У вывучэнні, унармаванні тапонімау зацікаулена шырокая моуная практыка: выдавецтвы геаграфічных і геафізічных карт, атласау, камісіі па упарадкаванні геаграфічных напісанняу.
Беларуская тапанімія і вытворная ад яе лексіка усе яшчэ застаюцца маладаследаванымі. Асноуная прычына гэтага - цяжкасці, звязаныя са зборам тапанімічнага матэрыялу менавіта на месцы яго бытавання і па старажытнабеларускіх пісьмовых крыніцах. А без іх уліку нельга правесці унармаванне тапонімау і вытворных ад іх.
Мэта і задачы даследавання. У дыпломнай працы пастаулена мэта: правесці аналіз на лексіка-семантычным і структурна-словаутваральным узроунях назвау населеных пунктау (айконімау) Ганцавіччыны.
Для дасягнення гэтай мэты трэба было вырашыць наступныя задачы: - сабраць і закартаграфаваць неабходны анамастычны і апелятыуны матэрыял;
- вывучыць неабходную навуковую літаратуру па тэме даследавання і гістарычныя дакументы, звязаныя з Ганцавіччынай;
- вызначыць лексічны склад айконімау, выявіць характар і семантыку іх асноу;
- правесці структурна-словаутваральны аналіз айконімау па словаутваральных тыпах і мадэлях, вызначыць прадуктыунасць розных спосабау утварэння;
- скласці алфавітны слоунік айконімау Ганцавіцкага раена з гістарычнымі каментарыямі.
Матэрыял даследавання. Асноуным матэрыялам для навуковага аналізу паслужыла картатэка назвау населеных пунктау Ганцавіцкага раена Брэсцкай вобласці, складзеная на аснове запісау у палявых умовах і шляхам распісвання розных друкаваных крыніц (даведнікау, слоунікау, карт, спісау).
Картатэка змяшчае 89 айконімау, з якіх
Метады даследавання. У асноуным выкарыстоуваецца апісальны метад і элементы статыстычнага метаду.
Структура працы. Праца складаецца са спіса умоуных абазначэнняу, агульнай характарыстыкі працы, уводзінау, двух раздзелау, заключэння, бібліяграфічнага спіса і дадатка.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы