Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа "Новая зямля" - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 96
Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
Прапановы: Матэрыялы дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны у працэсе выкладання курса “Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя” на факультатыуных і краязнаучых занятках у сярэдняй школе.

Уводзіны

Творы Якуба Коласа па праву лічацца унікальнай з’явай беларускага прыгожага пісьменства. Унікальнасць абумоулена не толькі мастацка-выяуленчай раскошай іх вобразнай сістэмы, дасканаласцю і вытанчанасцю паэтычнай структуры, але і глыбокай філасофскай змястоунасцю, перспектыунымі гуманістычнымі ідэямі, што вынікаюць з твора. Ен яднае шматвекавы духоуны вопыт нацыі і багаты інтэлектуальна-творчы патэнцыял таленавітага мастака, геніяльнага мысліцеля. У асобных творах Я. Коласа спрадвечна важныя пытанні жыцця і смерці, сэнсу і мэты чалавечага існавання, самакаштоунасці асобы арганічна спалучаюцца з фундаментальнымі праблемамі грамадскага, сацыяльна-палітычнага, нацыянальна-культурнага гучання. I хоць аутар адкрыта не заяуляе сваю светапоглядную пазіцыю, яна адэкватна выяуляецца у працэсе аналізу мастацка-эстэтычнай адметнасці асобных мастацкіх палотнау, іх цэласных і універсальных вобразау, якія увасабляюць агульначалавечы і агульнажыццевы змест самых сутнасных законау рэчаіснасці.

Час і набыты сацыяльна-гістарычны, эстэтычны вопыт з усе новых бакоу дазваляюць раскрыць незвычайную каштоунасць шматзначных, зашыфравана-загадкавых радкоу. Разгадка залежыць не толькі ад суб’ектыунасці і індывідуальных адчуванняу чытача або надзенных патрэб грамадства. “Ідэйна-вобразную сістэму і сутнасны філасофскі змест твора такога буйнога маштабу і агульначалавечага значэння, як паэма “Новая зямля”, успрымаць неабходна “sub specie aeternitatis” - з пункту гледжання вечнасці, з улікам гістарычна-праблематычнага сінтэзу сучаснага, мінулага і нават будучыні у іх сацыяльна-філасофскай, маральна-духоунай і эстэтычнай тэматычнай агульнасці”, ? слушна зауважае Ж. Шаладонава [1, с. 3].

На працягу дзесяцігоддзяу крытыка засяроджвала увагу менавіта на пытаннях сацыяльнага зместу, характарызавала “Новую зямлю” як сацыяльна-бытавую паэму з выразнай, адметнай эпічна-апавядальнай плынню, і нават супрацьпастауляла яе другой выдатнай паэме класіка - “Сымон-музыка”, багатай на асацыяцыі і сімволіку.

“Новую зямлю” справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца 19 - пачатку 20 стагоддзя. У ей натуральнасць і гармонія жыцця на дзіва дакладна і жывапісна перадаецца пластычнасцю, дасканаласцю вобразау, замацоуваецца бездакорнасцю, вытанчанасцю стылю. Старонкі паэмы уяуляюць непераузыдзеныя узоры высокамастацкага увасаблення рэчаіснасці у самых шматлікіх і разнастайных яе праявах. Але думка паэта зауседы пераадольвае межы рэальнага, звычайнага і будзеннага, што вызначае тэматыку лірыка-філасофскіх адступленняу. Няувага да іерархічнай структуры моцна адбілася і не лепшым чынам пауплывала на трактоуку многіх вобразау, эпізодау “Новай зямлі”, прывяла да збедненага і павярхоунага разумения яе выключнай філасофскай змястоунасці. Таму паустае неабходнасць новага уважлівага прачытання паэмы, каб шукаць, знаходзіць і зноу адкрываць ключы шыфру непауторнай і арыгінальнай коласаускай вобразнасці.

Арэол прывабліва-таямнічай загадкавасці “Новай зямлі”, рухомасць і пластыка яе мастацкай сістэмы, бясконцае багацце ідэйна-эстэтычнага, маральна-этычнага зместу у значнай ступені абумоулены спецыфікай менавіта паэмнага жанру. У эстэтычна вытанчаным і па-філасофску глыбокім раскрыцці і асэнсаванні жыцця гэты жанр невычарпальны па сваіх магчымасцях. Інтуітыуна-сакральнае пранікненне у глыбінны падтэкст паэмы дазваляе пауней раскрыць яе складаную маральна-філасофскую сутнасць, выводзіць да эзатэрычнага сэнсу, судакранае з падсвядомымі імпульсамі мыслення мастака. “Якуб Колас зауважыу у штодзенным жыцці гармонію высокага паэтычнага гучання, якую ен з усей сілай свайго таленту увасобіу у неуміручых радках паэмы. Яе вобразны свет поліфанічны, міфалагічна ускладнены і сімвалічна зашыфраваны, як “мнагалучнае, мнагавобразнае і выключнае”, поунае загадак і таямніц быцце, “адбіткам” якога з’яуляецца “Новая зямля”” [1, с. 4], ? зазначае Ж. Шаладонава.

“Вялікая метафара” Я. Коласа вырастае у найшырэйшую “метафарычную тэму” (тэрмін В. М. Жырмунскага), якая узнімаецца над побытавай праблематыкай канкрэтных сітуацый, змяшчае небывалыя філасофскія абагульненні, даследуе духоуна-творчы патэнцыял нацыі і індывідуальнай асобы, імкнецца да вобразна-інтуітыунага выяулення агульных заканамернасцей напружана-імклівай плыні чалавечага жыцця з яго шматбаковымі, драматычна завостранымі сувязямі і адносінамі.

Глыбокі, сімвалічны сэнс укладвае Якуб Колас у метафарычную назву твора, акцэнтуе увагу на незвычайна новым, поліфанічным змесце і вобразу зямлі, якую ен узводзіць у ранг непераходнага агульначалавечага ідэалу і атаясамлівае з вечнымі сакральнымі каштоунасцямі жыцця.

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?