Дзіцячы фальклор - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 31
Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
1. Уступ. Сувязь літаратуры з фальклорам

Мастацкая літаратура выконвае важную ролю у жыцці асобы, у яе адносінах да свету. Перажываючы разам з героямі творау пэуныя жыццевыя сітуацыі, маленькі чытач набывае сацыяльны і эстэтычны вопыт. Даверлівыя ж адносіны дзіцяці да кнігі адкрываюць перад настаунікам шырокія магчымасці фарміравання асноу светауспрымання падрастаючага пакалення.

У шматвяковай гісторыі развіцця беларускай літаратуры фальклорныя уплывы і традыцыі займаюць асаблівае месца. На працягу многіх стагоддзяу вусная паэзія з"яулялася адзіным носьбітам і выразнікам ідэйна-мастацкага вопыту шырокіх народных мас. Гэтая універсальнасць сацыяльна-эстэтычных і мастацкіх функцый фальклору у сваю чаргу не магла не адбіцца на багацці і разнастайнасці яго жанрава-стылістычных і выяуленчых форм, непарыуна звязаных з зараджэннем і фарміраваннем мастацкай літаратуры.

Зразумела, што на першапачатковым этапе старажытнарускай пісьменнасці узаемадзеянне гэтае носіць найчасцей стыхійны характар, абумоулены анімістычным успрыманнем рэчаіснасці. Так, у «Аповесці мінулых гадоу» асвятленне шматлікіх гістарычных падзей падаецца у традыцыях старажытнага гераічнага эпасу, тут шырока выкарыстаны легендарныя сюжэты (заснв\аванне Барысава, расказ пра Воучы Хвост, смерць вешчага Алега і інш.), народныя прыказкі, прымаукі, фразеалагізмы.

Аднак у пазнейшыя гады гэта пленная сувязь літаратуры з народнымі вытокамі прыкметна звужаецца, набываючы своеасаблівыя, часта даволі апасродкаваныя формы і адзнакі.

У пачатку 19 ст. пад уплывам еурапейскага, асабліва славянскага рамантызму сувязі фальклору з літаратурай прыкметна актывізуюцца, набываючы адзнакі завершанасці і інтэнсіунасці. У беларускай паэзіі гэтага новага перыяду хсталеуваецца своеасаблівы рамантычна-этнаграфічны напрамак, які увабрау у сябе некаторыя характэрныя адзнакі славянскага перадрамантызму з яго культам «усяго народнага», ідэалізацыяй сялянскага побыту, звычаяу, этычных асноу і інш.

У творчасці так званых польска-беларускіх пісьменнікау - яны ж і першыя збіральнікі і папулярызатары беларускага фальклору (Я.Баршчэускі, Я.Чачот, А.Рыпінскі і інш.) - народныя матывы выкарыстоуваюцца пераважна х дыдактычных мэтах, у мэтах маральнага выхавання прыгонных сялян, павышэння культуры іх побыту, паводзін, адносін да працы, сям"і, і інш.

Свае далейшае развіцце гэтыя захапленні знайшлі у паэзіі В.І. Дуніна-Марцінкевіча і яго сучаснікау у 40 - 50-я г.г. 19 ст.

У далейшым рэалістычныя прынцыпы выкарыстання фальклорных традыцый непарыуна звязаны з дзейнасцю К.Каліноускага, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча, Ф.Тапчэускага, М.Косіч і іншых беларускіх пісьменнікау другой палавіны 19 ст. На гэтым этапе новы сацыяльна-эстэтычны змест набывае сама катэгорыя народнасці літаратуры.

У перыяд узмацнення рамантычных тэндэнцый (1910 - 1913 г.г.) на аснове народна-гераічных традыцый у беларускай паэзіі упершыню зараджаецца эпічны вобраз самаахвярнага змагара за народную справу. У параунаннні з фальклорнымі вобраз гэты значна пераасэнсаваны і узбагачаны - яму уласцівы рысы рэвалюцыйнай мэтанакіраванасці, актыунасці, глыбокай гкманістычнай акрыленасці. Трансфармацыя народных асноу набывае у іх характар выключна арганічны, маштабны і паслядоуны. Цэнтральныя вобразы героіка-рамантычных паэм Я.Купалы («Курган», «Бандароуна», «Магіла льва»), Я.Коласа («Сымон-музыка»), М.Багдановіча («Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь») сталі манументальным увасабленнем лепшых нацыянальных рыс беларускага народа, яго вольналюбівых ідэалау і надзей. Вось чаму традыцыйныя вобразы «народных заступнікау» у сваім літаратурным развіцці набываюць жывыя рысы свайго часу, сваей рэвалюцыйнай эпохі, выяуляючы найбольш істотныя рысы новага пакалення барацьбітоу за волю.

Фарміраванне новых творчых асноу у беларускай савецкай літаратуры непарыуна звязана з іменамі Я.Купалы і Я.Коласа.

Пленны уплыу аказвалі фальклорныя традыцыі і на станауленне беларускай драматургіі 20-х г.г. Апіраючыся на вопыт дакастрычніцкага перыяду («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Паулінка» і «Прымакі» Я.Купалы), У.Галубок, Л.Родзевіч, М.Чарот і іншыя паспяхова распрацоувалі жанр бытавой камедыі і вадэвіля. На аснове народных легенд і паданняу у гэтыя гады зараджаецца фальклорна-рамантычная драма, даволі блізкая па структуры да традыцый народнага тэатра ці батлейкі («На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «Вяселле» В.Гарбацэвіча і інш.).

У лепшых творах пасляваеннага дзесяцігоддзя дасягненні беларускіх пісьменнікау у галіне мастацкага фалькларызму былі не толькі прадоужаны, але і паглыблены.

Несумненна, што дзіцячая мастацкая літаратура - гэта частка агульналітаратурнага працэсу. Тым не менш, яна мае свае асаблівасці, без ведання якіх немагчыма дасягнуць паразумення паміж настаунікам і вучнем.

Важная асаблівасць дзіцячай літаратуры - яе сувязь з педагогікай і псіхалогіяй. В.

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?