Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 131
Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
Дыдактычная гульня як сродак развіцця маулення старэйшых Дашкольнікау

Змест

Уводзіны

ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАУЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА УЗРОСТУ

1.1 Псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага узросту

1.2 Дыдактычная гульня як сродак развіцця маулення дзяцей старэйшага дашкольнага узросту

1.3 Класіфікацыя дыдактычных гульняу

ГЛАВА 2. ВЫКАРЫСТАННЕ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАУЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА УЗРОСТУ

2.1 Прадстауленасць у праграме “Пралеска” відау дыдактычных гульняу, нактраваных на развіцце маулення старэйшых дашкольнікау

2.2 Выкарыстанне дыдактычнай гульні на занятках розных тыпау

ГЛАВА 3. АПРАБАВАННЕ ЭФЕКТЫУНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯУ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАУЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА УЗРОСТУ

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадатак

УВОДЗІНЫ

Родная мова адыгрывае унікальную ролю у станауленні асобы чалавека. Мова і мауленне традыцыйна разглядаліся у псіхалогіі, філасофіі і педагогіцы як вузел, у якім сходзяцца розныя лініі псіхічнага развіцця: мысленне, уяуленне, памяць, эмоцыі. Мауленне, як адзін з самых важных сродкау чалавечага пазнання, служыць асноуным каналам спасціжэння чалавекам каштоунасцяу духоунай культуры, а таксама неабходнай умовай выхавання і навучання.

Дашкольны узрост - гэта перыяд актыунага засваення гутарковага маулення, станаулення і развіцця усіх бакоу мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паунавартаснае валоданне роднаю моваю у дашкольным дзяцінстве з’яуляецца неабходнаю умоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыуны перыяд развіцця. Развіцце і фарміраванне маулення у дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання у школе.

Развіцце маулення дзіцяці адбываецца у цеснай узаемасувязі з засваеннем фанетычнага боку, слоунікавага складу і граматычнага ладу мовы. Гэта праблема цесна звязана з педагагічгым працэсам, у ходзе якога ажыццяуляецца фармаванне у дзіцяці мауленчых уменняу і навыкау, і на гэтай аснове адбываецца развіцце яго маулення: разуменне сэнсу слова і абагачэнне слоуніка, засваенне сістэмы моуных паняццяу і заканамернасцяу у галіне марфалогіі, словаутварэння, сінтаксісу, авалодванне гукавой культурай маулення, фармаванне звязнага маулення.

Выкарыстанне дыдактычных гульняу пры навучанні мауленню у дашкольным узросце з’яуляецца актуальным у сувязі з тым, што гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі. Аднак неабходнасць у рацыянальнай пабудове, арганізацыі і выкарыстанні яе у працэсе навучання і выхавання патрабуе дакладнага і падрабязнага вывучэння. Даследванні, праведзеныя псіхолагамі, педагогамі, лінгвістамі, стварылі перадумовы для комплекснага падыходу да вырашэння задачау мауленчага развіцця дашкольнікау. Метадалагічнай асновай даследвання з’яуляецца тэорыя мауленчай дзейнасці, якая сфармуляваная у працах Л.С.Выгоцкага, С.Л.Рубінштэйна, Д.Б.Эльконіна, А.А.Лявонцьева, Ф.А.Сохіна, А.М.Шахнаровіча і іншых даследвальнікау. Парблема заключаецца у тым, што узровень развіцця маулення старэйшых дашкольнікау не зауседы адпавядае норме мауленчага развіцця. Не у поуным аб’еме выкарыстоуваюцца эфектыуныя сродкі развіцця маулення ва умовах дашкольнай адукацыйнай установы, у прыватнасці, дыдактычныя гульні [9, с.45].

Выбраная намі тэма “Дыдактычая гульня як сродак развіцця маулення дзяцей старэйшага дашкольнага узросту” з’яуляецца актуальнай для выхавальніка дашкольнай установы, таму што развіцце маулення дзіцяці, авалоданне багаццямі роднай мовы, літаратуры, мастацтва - асноуныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дашкольніка, далучэнне яго да вытокау нацыянальнай культуры.Таму асаблівую увагу у рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага узросту неабходна надаваць развіццю іх беларускага маулення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

На нашу думку, вельмі істотным аспектам як гульнявой, так і любой іншай дзейнасці дзіцяці з’яуляецца фарміраванне маулення. Яно адбываецца у кантакце з людзьмі, у працэсе зносін праяуляецца пазнавальная і прадметная дзейнасць. Авалоданне мауленнем перабудоувае усю псіхіку дзіцяці, дазваляе яму успрымаць усе факты больш асэнсавана. Вядомы рускі педагог К. Д. Ушынскі сцвярджау, што роднае слова - гэта аснова любога разумовага развіцця і скарбніца усіх ведау. Таму вельмі важна клапаціцца пра максімальнае развіцце маулення дзяцей, развіваць у комплексе усе аспекты вуснай мовы: слоунік, граматычны лад, гукавымауленне. Слоунікавы запас - гэта усе словы, якімі валодае дашкольнік, як актыуна, так і пасіуна. Граматычны лад вызначае правілы спалучэння слову у словазлучэнні і сказы. Любое слова, фраза знаходзяць свае выражэнне толькі з дапамогай тых ці іншых гукау.

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?