Лексічная безэквівалентнасць і сумежныя моўныя з’явы. Прычыны ўзнікнення лексічнай безэквівалентнасці. Спосабы выражэння лексічнага значэння аднакампанентных польскамоўных адзінак беларускамоўнымі адпаведнікамі. Класіфікацыя безэквівалентнай лексікі.
Аннотация к работе
У ёй сутыкаюцца інтарэсы дзвюх навук, сацыялогіі (навукі аб грамадстве) і лінгвістыкі (навукі аб мове). Але ў тыя часы кожная мова вывучалася і апісвалася з аднаго боку, як ізаляваная, асобная зява, з другога як зява нязменная, пастаянная. Так, некаторыя працы Патабні прысвечаны гістарычнай фанетыцы рускай і ўкраінскай моў, а ў Б. дэ Куртэнэ ёсць, напрыклад, такое даследванне Польский язык в сравнении с русским и древне-церковно славянским”. Б. дэ Куртэнэ разам са сваімі паслядоўнікамі М.В. Крушэскім і В.А.Багародзіцкім займаўся супастаўляльным вывучэннем фанетычных і марфалагічных структур роднасных моў, у першую чаргу славянскіх. Што тычыцца прац замежных даследчакаў, то тут можна назваць “Параўнальна-лінгвістычныя даследванні”, “Марфалогію царкоўнаславянскай мовы” А.Шлейхера, “Параўнальную граматыку славянскіх моў”, “Этымалагічны слоўнік славянскіх моў” Міклашыча, “Гістарычнае і агульнае мовазнааўства”, “Параўнальны метад у гістарычным мовазнаўстве”і інш. Такім чынам, дадзім дакладнае азначэнне гэтай зяве.