Апавяданні З. Бядулі як адны з першых у малой прозе 1920-х гг. Вобраз новага героя, рабочага-рэвалюцыянера, актывіста, камуніста малюецца ў апавяданнях. Сюжэтныя рамкі беларускага сярэдняга эпасу. Арганічнае зліццё мастацкасці і дакументальнасці.
У творах пісьменніка «Дванаццацігоднікі», «Сорам» (1921), «Панскі дух», «На зачарованых гонях» (1922) прысутнічае знаёмы па яго папярэдніх творах жыццёвы матэрыял, у аснову якога пакладзены былі паданні пра часы паншчыны і прыгону, прычым гэта творча пераасэнсоўвалася ў адпаведнасці з эстэтычнай неабходнасцю новай эпохі. Аднак у другіх творах выяўляецца знаёмае ўжо аўтарскае захапленне вялікімі таямніцамі жыцця, наогул, імкненне пранікнуць у глыбіні нацыянальнага характару і здабыць філасофскі сэнс падзей. Як палітычны дзеяч Гартны спавядаў ідэі рэвалюцыйнай ломкі жыцця, а як таленавіты мастак слова і сумленны чалавек спрабаваў натуральна спалучыць у сваёй творчасці традыцыйнае і наватарскае. Я. Колас хоць і рэдка звяртаўся ў 20-я гады да жанру апавядання, але сцвярджаў сваёй творчасцю ідэю пераемнасці літаратурных традыцый. Пафас абнаўлення рэчаіснасці, змен у этыцы і эстэтыцы, стварэння «новага чалавека» быў уласцівы ў той ці іншай ступені К. Чорнаму, М. Зарэцкаму, К. Крапіве, М. Лынькову, Р. Мурашку, В. Кавалю, П. Галавачу, Я. Скрыгану, Я. Нёманскаму, М. Нікановічу - аўтарам, якія выявілі сябе і свой талент найперш у жанры апавядання.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы