Архітэктура барока на тэрыторыі Беларусі ў ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 120
Барока – стыль у еўрапейскім мастацтве XVI – сярэдзіны XVIII ст., гістарыяграфія і крыніцы. Асаблівасці эстэтыкі беларускага барока. Аналіз развіццё каталіцкай, праваслаўнай, уніяцкай культавай архітэктуры XVII і XVIII ст. Палацава-паркавая архітэктура.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
Змест

Уводзіны

1. Гістарыяграфія і крыніцы

2. Культавая архітэктура

2.1 Каталіцкая культавая архітэктура

2.2 Праваслауная культавая архітэктура

2.3 Уніяцкая культавая архітэктура

3. Палацава-паркавая архітэктура

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Слоунік тэрмінау

Уводзіны

Тэма курсавой работы актуальна тым, што архітэктура Беларусі XVII-XVIII стагоддзяу, а менавіта стыль барока, які дамінуе у архітэктуры дадзенага перыяду, мала даследаваны і вывучаны на сучасным этапе. Гэта звязана з тым, што аб стылю барока мы даведваемся толькі пры вывучэнні гісторыі архітэктуры Беларусі, напрыклад, ва універсітэце, не маючы пачатковай базы ведау па гэтай тэме. Патрэбна пастарацца каб тэма “Барока на тэрыторыі Беларусі” была больш раскрыта і даступна для вялікага кола людзей.

Мэта маей работы - вывучэнне гісторыі архітэктуры Беларусі, дакладней, стылю барока на тэрыторыі нашай краіны у XVII-XVIII стагоддзях.

Для дасягнення дадзенай тэмы неабходна вырашыць наступныя задачы: · пазнаеміцца з паняццем “барока”;

· вызначыць асноуныя рысы беларускага барока;

· прааналізаваць развіцце культавай архітэктуры XVII і XVIII стагоддзяу;

· разгледзець палацава-паркавае будауніцтва дадзенага перыяду.

Пры напісанні курсавой работы былі выкарыстаны наступныя метады: · гістарычна - апісальны;

· гістарычна - параунальны;

· гістарычна - рэтраспектыуны.

Барока (з італьянскага “barocco” - вычварны, дзіуны) - вызначальны стыль у еурапейскім мастацтве канца XVI - сярэдзіны XVIII стагоддзяу, які узнік на аснове традыцый позняга Адраджэння.

Эстэтыка барока заснавана на проціпастауленні ідэальнага і пачуццевага у чалавеку, яго волі і розуму з ірацыянальнасцю быцця. Мастацтва барока вызначаецца эмацыянальным і інтэлектуальным напружаннем, складанасцю выяуленчых сродкау. Зарадзілася барока у другой палове XVI стагоддзя у Італіі.

Найбольш поуна барока праявілася у архітэктуры [5, с. 288-289].

Мастацтва Беларусі XVII-XVIII стагоддзяу зауседы прыцягвала і прыцягвае да сябе пільную увагу. Багатае і разнастайнае па формах, супярэчлівае, у нечым загадкавае, яно не пакідае абыякавым нікога. Прычын таму шмат. Аднак галоунай можна назваць адну: на працягу амаль двух стагоддзяу усе галіны нацыянальнай культуры былі акрэслены стылем барока. Ні да, ні пасля яго не было стылю, у якім яскрава і пераканауча адбілася гісторыя краіны, лес яе народа.

Вывучэнне беларускай культуры XVII-XVIII стагоддзяу актыуна адбываецца у апошнія гады. Многія даследчыкі звяртаюцца да багатай спадчыны мастацтва, а менавіта архітэктуры. Разглядаючы сукупнасць стыляу архітэктуры у сваіх работах навукоуцы вялікую увагу надаюць кожнаму стылю асобна, у нашым выпадку - стылю барока.

1. Гістарыяграфія і крыніцы

Вывучэнню архітэктуры Беларусі XVII-XVIII стагоддзяу свае работы прысвяцілі многія гісторыкі і навуковыя дзеячы. Дадзенай тэме прысвечаны не толькі манаграфіі, а і энцыклапедычныя даведнікі і навуковыя працы.

Грунтоуныя манаграфіі перамяжоуваюцца з выданнямі энцыклапедычнага характару, гістарычныя працы - з навуковымі і папулярнымі артыкуламі. У работах гісторыкау культуры, мастацтвазнауцау разгледжаны асноуныя пытанні развіцця архітэктуры XVII-XVIII стагоддзяу.

Абагульняючая праца Лазукі Барыса Андрэевіча “Гісторыя мастацтвау” прысвечана гісторыі сусветнага мастацтва ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Значнае месца адведзена аналізу беларускага мастацтва, разгляд якога даецца у адпаведнасці з відавым і жанравым падзелам. Вялікая увага прысвечана і развіццю барока на тэрыторыі Беларусі [18].

Наступнае даследванне Лазукі Барыса Андрэевіча “Гісторыя беларускага мастацтва” у 2-х тамах прысвечана вывучэнню беларускай архітэктуры, дае поуны аналіз развіцця барока на Беларусі. Знаеміць з культавай архітэктурай, характарызуе праваслаунае царкоунае будауніцтва, а таксама пабудовы каталіцкай культавай архітэктуры. Тут мы можам пазнаеміцца з палацава-паркавым будауніцтвам [16, 17].

Энцыклапедыя “Вялікае княства Літоускае” адлюстроувае гісторыю і культуру шматнацыянальнай дзяржавы - Вялікага княства Літоускага на працягу усяго перыяду яе існавання (ХІІІ -XVIII стагоддзяу). Акрамя слоунікавай часткі у томе змешчаны аглядныя артыкулы, прысвечаныя гісторыі Вялікага княства Літоускага, а таксама архітэктуры, напрыклад: Гарадзенскі Новы замак, Полацкі Сафійскі сабор, Несвіжскі замак і іншае [5].

Габусь Тамара Віктарауна у сваей працы “Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока” даследуе вытокі і шляхі развіцця мураванага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоу прыняцця хрысціянства і да падзелау Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока [6].

Цыкл абагульняючых прац пад назвай “Збор помнікау гісторыі і культуры” прысвечаны амаль кожнай вобласці сучаснай Беларусі. У ім пазначаныя даследванні на падставе навуковага абследавання помнікау, вывучэння першакрыніц і публікацый пра час, падзеі, людзей, якім

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?