Вывучэнне мэтаў, задач, асноўных напрамкаў краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Папулярызацыя краязнаўчых ведаў. Падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў, баз даных. Асаблівасці дзейнасці асноўных структурных падраздзяленняў універсальных абласных бібліятэк.
Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк 1. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк паводле Палажэння аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь (1993 г.) Для эффектыўнага выканання краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (КДБ) неабходна забяспечыць яе аптымальную арганізацыйную структуру, бо на яе падставе ажыццяўляецца: аб’яднанне рознах відаў кразнаўчай дзейнасці; размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі і структурнымі адзінкамі бібліятэкі; распрацоўваюцца сувязі з іншымі бібліятэкамі края і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць; ствараецца надзейная сістэма кіравання КДБ на ўнутрыбібліятэчным, абласным, регіянальным і рэспубліканскім узроўнях. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў спрыяе Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, якое павінны распрацоўваць метадычныя цэнтры бібліятэчнага краязнаўства. У першым Агульныя палажэнні вызначаны мэты КДБ і шляхі іх дасягнення. Другі раздзел Арганізацыя краязнайчай дзейнасці раскрывае асаблівасці краязнаўчай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, універсальных абласных бібліятэк, цэнтральных бібліятэк ЦБС, бібліятэк асобных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў.
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы