Заканамернасці фарміравання лексічных навыкаў у іншамоўных навучэнцаў, узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняў, маўленчы этыкет. Навучанне маўленчым відам дзейнасці ў працэсе вывучэння лексікі, асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маўлення.
При низкой оригинальности работы "Актуальныя праблемы выкладання лексікі беларускай мовы нямецкамоўным навучэнцам", Вы можете повысить уникальность этой работы до 80-100%
1. Агульныя заканамернасці фарміравання лексічных навыкау у іншамоуных навучэнцау
1.1 Узбагачэнне фразеалагічнага запасу мовы вучняу
1.2 Мауленчы этыкет
2. Навучанне мауленчым відам дзейнасці у працэсе вывучэння лексікі
2.1 Навучанне гаварэнню
2.2 Асаблівасці дыялагічнага і маналагічнага маулення
2.3 Навучанне пісьмоваму мауленню
2.4 Аудзіраванне як від камунікатыунай дзейнасці
Дадатак
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны
Апошнія гады цікавасць да Беларусі, беларусау і беларускай мовы няухільна расце. Яшчэ у 1999 г. гэта сцвердзіла праведзеная у Мінску Летняя школа беларусістыкі, зыніцыяваная і арганізаваная дацэнтам Л.І. Сямешкай. Яшчэ больш важным фактарам з’яуляецца тое, што беларуская мова - тэарэтычны курс і практыка маулення - выкладаецца ва універсітэтах Венгрыі, Германіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славакіі. Друкуецца там і адпаведная літаратура на англійскай, венгерскай, нямецкай, польскай мовах.
Спецыяльнасць «Беларуская мова як замежная» узнікла параунальна нядауна - у канцы ХХ ст. Пачынальнікамі у гэтай яшчэ новай галіне былі супрацоунікі кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ Л.I. Сямешка, В.М. Ляшук, Т.Р. Рамза, З.I. Бадзевіч.
23 снежня 1999г. Вучоным саветам беларускага савета была распрацавана праграма па спецыялізацыі «Беларускай мовы як замежнай». Курс разлічаны на навучэцау, якія вывучаюць беларускую мову з нуля, а таксама тых, якія знаемы з некаторымі славянскімі мовамі.
Асноуная задача курса - азнаямленне з беларускай культурай, беларускай фанетыкай, правілы інтанавання, больш грунтоунае i глыбокае вывучэнне лексікі i граматыкі.
Дысцыпліна «Беларуская мова як замежная», нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, пачынае трывала займаць свае месца сярод іншых дысцыплін у розных навучальных установах Беларусі, а перадусім на філалагічным факультэце БДУ.
Курс методыкі выкладання беларускай мовы як замежнай забяспечвае фарміраванне у студэнтау беларусістау - будучых выкладчыкау - прафесійнай кампетэнцыі (здольнасці да навучання мове у выніку азнаямлення з прыемамі і метадамі яе выкладання) і камунікацыйнай кампетэнцыі у іх будучых навучэнцау (здольнасці да практычнага прымянення замежнай для іх мовы).
Паводле вобразнага азначэння В. Гумбальта, мова - гэта душа народа, у ей зафіксаваны увесь яго нацыянальны характар. Быць сродкам выражэння думак і сродкам зносін паміж людзьмі - найбольш істотная функцыя мовы, дзеля якой мова вывучаецца і як родная, і як замежная.
Аднак паміж пазнаннем роднай і замежнай моу існуюць выразныя адрозненні. Роднай мовай чалавек авалодвае не таму, што усведамляе імкненне ведаць яе, а таму, што развіцце яго мыслення у раннім узросце мае стыхійны характар. Родная мова спачатку з’яуляецца сродкам засваення дзецьмі грамадскага вопыту, і толькі затым - сродкам выражэння уласных думак і пачуццяу. Такі шлях засваення роднай мовы вядомы расійскі псіхолаг Л.С. Выгоцкі вызначыу як шлях “знізу - уверх”, г.зн. шлях неусвядомлены, у адрозненне ад вывучэння мовы у сярэдніх навучальных установах, калі мова, у дадатак да ужо засвоенага практычна, вывучаецца і як сістэма і сукупнасць адпаведных правіл. Для такога авалодання мовай характэрны шлях “зверху - уніз”, г.зн. свядомы. Ен з’яуляецца тыповым для вывучэння замежнай мовы, калі навучэнцам паведамляюцца неабходныя для практычнага карыстання мовай веды у выглядзе правіл і інструкцый і прадугледжваецца выкананне спецыяльных практыкаванняу, якія забяспечваюць замацаванне засвоеных ведау і утварэнне на іх аснове мауленчых навыкау і уменняу.
Спецыфіка прадмета “беларуская мова як замежная” заключаецца таксама у тым, што мэтай навучання выступае не столькі набыцце ведау аб самім прадмеце (аб мове), колькі фарміраванне навыкау і уменняу у розных відах мауленчай дзейнасці. Так, замежная мова, як і іншыя практычныя дысцыпліны, прапануе для засваення выкананне вялікай колькасці практыкаванняу, якія спрыяюць фарміраванню мауленчых навыкау і уменняу.
Замежная мова выступае сродкам для выражэння уласных думак і разумення думак іншых людзей. Яе засваенне не дае чалавеку непасрэдных ведау аб рэальнай рэчаіснасці (у адрозненне ад матэматыкі, гісторыі, хіміі і іншых дысцыплін), што дало падставы некаторым даследчыкам (напрыклад, І.А. Зімняй) сцвярджаць аб “беспрадметнасці” замежнай мовы. Авалоданне сродкамі замежнай мовы (яе фанетычнай сістэмай, лексікай, граматыкай) - гэта толькі адзін з аспектау вывучэння замежнай мовы.
Другое адрозненне - яе бязмежнасць, г.зн. адсутнасці абмежаванняу у авалоданні мовай. Бязмежнасць мовы прымушае выкладчыкау імкнуцца да абмежавання аб’ему вучэбнага матэрыялу, дастатковага для практычнага прымянення мовы з улікам патрэб навучэнцау. Так, валоданне 2000 лексічнымі адзінкамі лічыцца дастатковым для разумення 75% любога іншаземнага тэксту. У выніку ствараюцца моуныя мінімумы для розных этапау і профілей навучання.
Навучанне - гэта сумесная дзейнасць выкладчыка і навучэнцау, у працэсе якой
Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность своей работы