Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст. - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 153
Знешнепалітычнае становішча ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст., іх першыя ваенныя сутыкненні. Войны 1507–1508, 1512–1522, 1534-1537 гг.

Скачать работу Скачать уникальную работу

Чтобы скачать работу, Вы должны пройти проверку:


Аннотация к работе
Змест Уводзіны Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. Заключэнне Спіс выкарыстаных крыніц Уводзіны Абраны для даследвання перыяд стаў пераломным у адносінах ВКЛ і Масквы і закончыўся істотнай зменай агульнапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе (у выніку войнаў ВКЛ страціла 25% сваёй тэрыторыі і становішча гегемона ва усходнеславянскім рэгіёне). Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы: 1)Высвятліць, якое знешнепалітычнае становішча склалася ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі і якія фактары сталі найгалоўнейшымі ў развязванні канфлікту; 2)Разгледзіць, як разгортваліся падзеі ваенных кампаній 1492-94 і 1500-03 гг.; 3)Ахарактарызаваць далейшае абвастрэнне канфлікту ў першых дзесяцігоддзях XVI ст. і тыя з’явы, якія яго абумовілі; засяродзіць асаблівую ўвагу на Аршанскай бітве і вылучыць прычыны, якія не далі скарыстацца перамогай ВКЛ; 4)Разгледзіць вайну 1534 - 37 гг. і выявіць, што з’явілася прычынай паражэння ВКЛ у серыях войнаў з Масквой у вылучаны перыяд. Пралікі урада Жыгімонта, у прыватнасці навязванне Маскве вайны (апошняя па ліку, 1534-37 гг.), улічваючы цяжкае унутрыпалітычнае становішча дзяржавы (у большасці матэрыяльнае) стала пачаткам паступовага заняпаду і як вынік - страты сваёй незалежнасці падчас Лівонскай вайны (калі разглядаць так Люблінскую унію). Б) М. Доўнар-Запольскі лічыў, што большасць унутры-і знешнепалітычных цяжкасцяў ВКЛ заключалася ў памылках нацыянальнай і рэлігійнай палітыкі; В. Ластоўскі: Іван III, на яго думку, “бытцам заганяў Літву і Беларусь у рукі палякаў”, бачыў у войнах з Масквой асноўную прычыну страты незалежнасці ВКЛ; Ус. У аснове тэрытарыяльных прэтэнзій Масквы да ВКЛ на яго думку ляжалі эканамічныя інтарэсы: “Масква ўвесь час шукала поваду, каб захапіць беларускія краіны, праз якія ішоў гандлёвы шлях да Балтыйскага мора, гэтак канечна патрэбнага для Масквы.” [Ул. Пічэта. Вялікую колькасць артыкулаў мае А.Грыцкевіч на тэму Аршанскай бітвы, Б. Сідарэнка (аўтар вотчынна-дынастычнай тэорыі маскоўскіх улад) разглядае акрамя ваеннай гісторыі і праблемы дыпламатычнай службы ВКЛ, таксама звярнуў увагу на тое, што на працягу 15 - 16 стст. эміграцыя існавала не толькі з боку ВКЛ у Маскву, але і ў супрацьлеглым накірунку, бо “В. Дагавор 1449 г. фактычна спыніў далейшую экспансію Літвы на Ўсход. У адказ Іван запатрабаваў ад Казіміра тыя землі, якія ён быццам бы несправядліва трымае і якія па праву належаць(не выключана, што гаворка ішла пра Полацк, Віцебск, Смаленск).[3, с.2] Таксама немагчыма прайсці і міма такога факта, як змена вялікім князем Маскоўскім свайго афіцыйнага тытула.Справа гэта на першы погляд фармальная, але менавіта спрэчкі аб тытуле служылі ў далейшым адным з прычын да войнаў. Ён відавочна імкнуўся скарыстацца выпадкам, каб завязаць адносіны з Масквой і зацвердзіць тут свой уплыў праз уніятку Сафію. Падчас частых абменаў пасольствамі паміж Іванам III і Казімірам IV у 80-я гады пытанне аб «памежных справах» станавілася асноўным. Але літоўскія магнаты і перш за ўсё М. Глінскі абвясцілі сваім вялікім князем Аляксандра (1461 - 1506) - малодшага сына Казіміра.

Вы можете ЗАГРУЗИТЬ и ПОВЫСИТЬ уникальность
своей работы


Новые загруженные работы

Дисциплины научных работ





Хотите, перезвоним вам?