Азнаямленьне з біяграфічнай гісторыяй жыцця і зараджэннем літаратурнага таленту Яна Чачота. Стылістычнае асаблівасцю спявае стала выкарыстанне нацыянальнага фальклору пры напісанні балад "Свіцязь", "Мышанка". Вызначэнне ўкладу Яна ў галіну мовазнаўства.
Аннотация к работе
У сваей творчасці Чачот упершыню у паэзіі філаматау звярнууся да нацыянальнага фальклору як крыніцы матывау і вобразау вялікай мастацкай сілы. У 1818-1819 гг. ен піша балады, заснаваныя на народных легендах і паданнях, узятых непасрэдна з фальклору ці з летапісных крыніц.
Паэзіях родных Чачоту мясцін падказаных сюжэты балад "Свіцязь" , "Калдычэускі шчупак", "Мышанка". Народная легенда пра узнікненне возера Свіцязь на месцы згінуушага горада натхніла трох паэтау-філаматау - Я.Чачота, А.Міцкевіча, Т.Зана, - і кожны стварыу сваю мастацкую версію гытай фантастычнай падзеі. "Свіцязі" А.Міцкевіча мае героіка - патрыятычнае гучанне: жыхары горада у час варожай аблогі выбіраюць смерць, але не палон. Т.Зан, як і Я.Чачот, дае маральна- хрысціяскае вытлумачэнне трагедыі горада Свіцязь: горад правальваецца і затапліваецца за грахі яго жыхароу, за пралітую бязвінна чалавечую кроу. Прытым у баладзе Я. Чачота гэты матыу акцэнтуецца, дапауняецца матывам продажу душы д’яблу.
Я.Чачот умела кантамінуе, спалучае у сваіх баладах розныя матывы, дасягаючы сюжэтнай разгалінаванасці твора. У баладзе "Радзівіл, або заснаванне Вільні" цікава спалучаюцца вядомыя з народнай творчасці, а таксама з летапісных крыніц і "Хронікі" М. Стрыйкоускага легенды пра вярхоунага літоускага жраца Крыве-Крывейту, прароча сон Гедыміна пасля удалага палявання на месцы будучай Вільніі разгадку гэтага сну Ліздзейкам, ад якога пойдзе род Радзівілау. У гэтай баладзе Я.Чачота,а таксама у "Наваградскім замку" паэтызавалася легендарная гісторыя роднага краю.
Пазней, ужо у 40-х гг., у сваім вершы "Леу Сапега, віленскі ваявода, гетман літоускі" Ян Чачот звернецца да вобраза выдатнай гістарычнай асобы. Вывучаючы права у студэнскія гады, малады Чачот зачытвауся Літоускім Статутам, створаны пад кірауніцтвам Льва Сапегі, ен літаральна спявау асобныя артыкулы гэтага славутага заканадаучага кодэкса дзяржавы, пра што пісау сваім сябрам.
Культурна - асветніцкая дзейнасць філаматау і іх літаратурная творчасць садзейнічалі абуджэнню гістарычнай памяці паняволеннага краю.
Але найбольшы рэзананс мела творчасць Я.Чачота на беларускай мове. Пераадольваючы энерцыю польска - шляхецкага выхавання, Чачот адважыуся пісаць на мове сваей зямлі. Поспех быу незвычайны. Вершы Чачота патрыятычнай моладдзю завучваліся на памяць, спяваліся. На жаль, з беларускамоунай творчасці Чачота - філамата захаваліся толькі некалькі творау і фрагментау: драматычная сцэнка да імянінау Юзэфа Яжоускага "Яжовыя", верш "На прыезд Адама Міцкевіча", фрагменты песні "Да пакіньце горла драць…" і два радкі верша, напісаннага ужо у турэмным зняволенні(1823, Вільня) у чаканні прысуду па справе філаматау:"Да лятуць, лятуць, да дзікія гусі, Да нас павязуць да далекай Русі…".
Адбыушы высылку на Урале (крэпасць Кізіл,Уфа 1825) і у Цверы(1831) , Я.Чачот у 1833 г.вяртаецца на радзіму. Тут, на Лепельшчыне і Наваградчыне(у бібліятэцы Храптовічау), Чачот пачынае дзейнасць як вучоны - фалькларыст. Ен запісау і выдау шэсць тамоу беларускіх народных песень(каля 1000) "Сялянскія песні з-пад Немана і Дзвіны" ( Вільня, 1837- 1846) у перакладзе на польскую мову і у арыгінале.У фальклорных зборніках 1844 і 1846 гг. былі змешаны і уласныя паэтычныя творы Я.Чачота на беларускай мове - каля 30 вершау.
Вершы Я.Чачота 30-40-гг. выяуляюць дэмакратычныя сімпатыі аутара, яго блізкасць да жыцця народа: "І мне Бог на свеце дау Гора гараваці, Штобы лепш я вас любіу І умеу спагадаці" ("Да мілых мужычкоу").
Чачот занепакоенны маральным станам сялянства, даведзенага у эпоху прыгону да крайняй мяжы чалавечага існавання. Ен цярпліва і тактоуна павучае селяніна, як ладзіць свій побыт, засцерагае ад п’янства. Паэт выступае у сваіх вершах як асветнік народа, да якога звяртаецца на яго ж мове, а для свайго часу гэта была прагрэсіуная грамадзянская і творчая пазіція.
Аднак, Ян Чачот не лічыу літаратурную творчасць галоунай справай свайго жыцця. Ен крытычна ставіуся да свайго пісьменніцкага таленту, нават недаацэньвау яго. Галоунай жа справай свайго жыцця Ян Чачот лічыу збіранне фальклору, зварот да народных традыцый.
Значным з’яуляецца уклад Яна Чачота у галіну мовазнауства. Так, ен лічыу неабходным рабіць крокі на шляху да унармавання мовы. Таму самастойна пачынае ствараць слоунік беларускай мовы (200 слоу), якую ен называе "крывіцкай".
Творчасць паэта , як справядліва зазаначае К. Цвірка, - яскравае сведчане "нараджэння новай беларускай літаратуры і адначасова нацыянальнага адраджэння однаго з самабытных і вялікіх народау".
ЛІТАРАТУРА
1. Беларуская літаратура: ХІ-ХХСТ.ст Дапаможнік для школьнікау ліцэяу,гімназій,ВНУ/А.І.Бельскі, У.Г.Кароткі,П.І.Навуменка і інш.-2-е выданне, дапрац.-Мн."Аверсэв",2001.-415с..
2. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі:У5т.Т.5.Скамарохі-Яшчур/Рэдкал.:І.П.Шамякін(галоуны рэдактар)