Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага.
Аннотация к работе
Мазыр 2007
ЗМЕСТ
Уводзіны
Раздзел І. Ідэйна-тэматычны і мастацкі аналіз паэзіі Сімяона Полацкага: 1.1. Перыяд станаулення
1.2. Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона
Полацкага
1.3. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і паглыбленне праблематыкі у маскоускі перыяд
1.4. Паэтычнае майстэрства віршау Сімяона Полацкага
1.5. Антычныя матывы у віршах Сімяона Полацкага
1.6. Фарміраванне літаратурнага метада барока у творчасці Сімяона
Полацкага
Раздзел II. Адметнасці мовы: онімы у мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага
Раздзел ІІІ. Метадычная частка
Заключэнне
Спіс выкарастанай літаратуры
УВОДЗІНЫ
Сімяон Полацкі ( Самуіл Емельянавіч Пятроускі-Сітніяновіч), творчасць якога непарыуна звязана з мясцовым і сацыяльна-гістарычным і літаратурным асяроддзем, у першую чаргу з традыцыямі беларускай сілабікі папярэдняга этапу, значная і у якасных і колькасных адносінах (па сведчанню Сільвестра Мядзведзева, вучня С.Полацкага, настаунік меу звычай пісаць кожны дзень “по полутетрады”, почерком “зело мелко”). Па жанрава-тэматычнай разнастайнасці яго мы з поуным правам лічым найбольш значным прадстауніком “высокага” барока не толькі на Беларусі, але, бадай што, ва усіх усходніх славян.
Сімяон Полацкі - вядомы філосаф, паэт, драматург, педагог, перакладчык, палітычны дзеяч 17 стагоддзя.
Галоуная мэта дыпломнай работы - даследваць жанрава-тэматычнае багацце паэзіі Сімяона Полацкага і прааналізаваць паэтыку яго віршау.
А каб дасягнуць пастауленай мэты, трэба выканаць наступныя задачы: - прааналізаваць этапы станаулення высокага барока у беларускі перыяд творчасці С.Полацкага;
- даследаваць жанрава-тэматычнае багацце творчасці паэта;
- паказаць адметнасць выкарыстання онімау у паэзіі С.Полацкага.
У сувязі з тым, што паэзія Сімяона Полацкага да гэтага часу слаба даследавана, нягледзячы на тое, што нейкі час выхадзілі манаграфіі па вершаскладанню, напрыклад, манаграфія І. В. Саверчанка.
Мы у сваей дыпломнай рабоце вырашылі больш падрабязна, наколькі гэта магчыма, вырашыць гэту праблему.
У сувязі з гэтым, мы разглядалі С.Полацкага як заснавальніка сілабічнай сістэмы вершаскладання, а у рускай літаратуры метада літаратурнага барока. Пры аналізе мы абапіраемся на канкрэтны матэрыял са зборнікау “Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”. Маючы на увазе не толькі вышэй азначаныя аспекты, але і тропіку Сімяона Полацкага.
Агляд літаратуразнаучых работ па творчасці Сімяона Полацкага
Паколькі творчасць С.Полацкага мала даследаваная, але яна цікавіла і цікавіць некаторых літаратуразнаучых даследчыкау, аматарау літаратуры, таму з’яуляецца актуальнай. Найбольш фундаментальнай працай, прысвечанай пытанню пра барока, з’явілася манаграфія А.І. Мальдзіса “На скрыжаванні славянскіх традыцый” і яго артыкул “Складаны шлях станаулення”.
Андрэева Е.Г. - прафесар дзяржаунага педагагічнага універсітэта імя М.Танка, у сваім артыкуле “Знамяніты асветнік і педагог” (“Народная асвета”. - 1999. - №10), расказвае, якую важную ролю у развіцці педагагічнай думкі на Беларусі і у Расіі адыграу вядомы асветнік і педагог Сімяон Полацкі. Яна гаворыць, што немагчыма пераацаніць той уклад, які унес С.Полацкі у развіцце славянскай культуры. У Маскве С.Полацкі паклау пачатак рускай сілабічнай паэзіі і драматургіі, актыуна працавау як педагог і выдавец.
У сваім артыкуле Е.Андрэева сцвярджае, што заслуга С.Полацкага у тым, што ен надавау важнае значэнне усім навукам у навучэнні і выхаванні падрастаючага пакалення. “Мудры Чалавек той, - гаварыу ен, - які разумее і ведае філасофію. Яна, як шчодры дождж, зямлю вільгаццю насычае і гэтым самым дапамагае ей “плоды родити”, яна ж узбагачае чалавека мудрасцю і дапамагае яму ажыццяуляць “правые дела”.
Уладзімір Арлоу на старонках сваей кнігі запрашае у падарожжа па дарогах полацкай дауніны з часоу паганства да пачатку 20 стагоддзя. Аутар расказвае пра асобы і падзеі, якія доугія гады змоучваліся афіцыйннымі гісторыкамі.
У сваім артыкуле “Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны” аутар паказвае незайдзросную долю С. Полацкага, які сядзеу у турме - пазбаулены сонца і неба, адарваны ад блізкіх людзей.
Таксама аутар паведамляе пра цяжкі лес полацкага асветніка. У артыкуле даецца яго біяграфія, у якой адлюстравана жаданне С.Полацкага вучыцца, працаваць, стаць адукаваным. Ен марыу прысвяціць жыцце літаратурным і навуковым заняткам.
Арлоу піша, што паэт дабіуся поспехау, яго мары здзейсніліся, але ж ен не шкадавау сябе у працы, часта хварэу, і 25 жніуня 1680 года памер.
У падручніку па гісторыі беларускай літаратуры старажытнага перыяду аутары М.М. Грынчык, У.А. Калеснік і інш. Даюць звесткі з біяграфіі С.Полацкага, яго творчасці. Даецца апісанне ранняму перыяду творчасці Полацкага, яго панегірычнай паэзіі. Паказаны яго крытычныя творы і філасофска-пазнаваучыя. Апісваецца таксама маскоускі перыяд дзейнасці С.Полацкага і асаблівасці сілабікі.