Падзел Заходняй Беларусі польскім урадам на ваяводствы як адміністрацыйныя адзінкі Польшчы: Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае. Акцыя адбірання праваслаўных цэркваў па ўсей Беларусі, полёнізацыі і каталізацыі ідзе на карысць камунізму.
Аннотация к работе
Заходняя Беларусь пад акупацыяй Польшчы Заходняя Беларусь была падзелена польскім урадам на ваяводзтвы: Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае, як звычайныя адміністрацыйныя адзінкі Польшчы. На рэлігійныя дачыненьні была зьвернена асаблівая ўвага ўраду. Належыць адцеміць, што каталіцкая царква на Беларусі мела нацыянальна польскі характар. Дачыненьні польскіх дзяржаўных дзейнікаў да праваслаўнай царквы, якую яны атрымалі па Расеі на Заходняй Беларусі і Украіне, мелі характар талеранцыі, якая фактычна вылівалася ў форму дыскрымінацыі і варожасьці. У гэтай справе былі выдадзеныя 16 лютага 1922 г. за подпісам тагачаснага Міністра Асьветы і Веравызнаньняў А. Поніковского, і агалошаныя ў Манітары Польскім № 38, гдзе друкуюцца распараджэньні і рэклямы, а не ў Дзёньніку Законаў Рэчыпаспалітай Польскай, „Тымчасовыя прадпісаньні аб адносінах ураду да „Праваслаўнай Царквы ў Польшчы, для пераходнага часу да пары прыняцьця закону нармуючага адносіны Польскай Дзяржавы да Праваслаўнай Царквы, згодна з вымаганьнем арт.115 Канстытуцыі з 17 сакавіка 1921 г. Дня 14 сьнежня 1922 г. паслы беларускага і ўкраінскага клюбаў падалі сьпешную прапазыцыю ў сойм у справе рэлігійнага ўціску мясцовай польскай улады над сьвятаром і прыхаджанамі Дубінскай Царквы, Бельскага павету, Беластоцкага ваяводзтва, а так сама ў справе зьвязанага з гэтым хабарніцтва. Аднак войт жадаў яшчэ 300,000 марак.