Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка, абвяшчэнне БССР. Дэкларацыя аб утварэнні СССР і Саюзны дагавор.
Аннотация к работе
Змест Уводзіны 1 Работа Усебеларускага з’езда і яго разгон 2 Абвяшчэнне БНР 3 Першае абвяшчэнне БССР 5 Літоўска-Беларуская Савецкая Рэспубліка 6 Другое абвяшчэнне БССР 7 Удзел БССР у стварэнні СССР Заключэнне Спіс выкарыстаных крыніц Уводзіны Для замацавання перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі, перабудовы гаспадаркі, новай арганізацыі жыцця патрэбна было неадкладна прыступіць да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу. Рускія эсэры адстойвалі прынцып адзінай і непадзельнай Расіі. Нацыянальныя партыі патрабавалі ўтварэння Беларускай народнай рэспублікі. У сувязі з гэтым пытанні ўнутранага жыцця для паўночна-заходняга Абласнога камітэта РСДРП(б) і дзяржаўных органаў Заходняй вобласці і фронту свядома на першы план не высоўваліся. Беларускія нацыянальныя партыі ў гэты час актывізавалі дзейнасць па стварэнню БНР. Лозунг Кастрычніцкай рэвалюцыі аб самавызначэнні народаў аж да дзяржаўнага аддзялення ад Расіі беларускія нацыянальныя арганізацыі ўспрынялі як патрабаванне неадкладнага самавызначэння Беларусі і яе аддзялення ад савецкай Расіі.