Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў.
Аннотация к работе
Народ падобны на дрэва. А карані - яго першапачаткі. У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў. Старажытныя балты - прамыя продкі сучасных літоўцаў і латышоў - першапачаткова, мяркуючы па назвах азёр і рэк, засялялі практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. З сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э., калі балты ўступілі ў цесны кантакт са славянскай стыхіяй, хаця гэта магло адбыцца і значна раней, мы ўжо ведаем назвы іх плямёнаў на Беларусі, зафіксаваныя ў летапісах. Аднак урэшце іх землі былі спустошаныя, а насельніцтва ў значнай ступені вынішчана, расцярушана па суседніх землях.