Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Я. Купалы і М. Багдановіча, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905-1907 гг. У нацыянальнай гісторыі В. Ластоўскі застанецца і як актыўны грамадскі і дзяржаўны дзеяч.
Аннотация к работе
Творчая дзейнасць Вацлава Ластоўскага Вацлаў Ластоўскі, паплечнік Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прысвяцілі яму свае вершы, стаяў у самым цэнтры беларускага нацыянальнага руху, народжанага на хвалі рэвалюцыйнага ўздыму 1905-1907 гг. На працягу амаль чвэрці стагоддзя імя Власта не сыходзіла са старонак перыядычнага друку (не кажучы пра «Нашу Ніву», дзе з 1909 г. ён працаваў адказным сакратаром). У тых больш чым трох сотнях публікацый дзеяч беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, адзін з ідэолагаў утварэння незалежнай Беларусі, Ластоўскі паўстае як выдатны пісьменнік, крытык, публіцыст, гісторык, мовазнаўца. Юнацтва Ластоўскага праглядаецца пункцірна і непаслядоўна: хлопчык на паслугах у адной з віленскіх вінных крамак; канцылярыст нейкай казённай установы ў Шаўлях.