Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.
Аннотация к работе
Аб’ект даследавання: творчасць Я. Купалы. Мэта курсавой работы: раскрыць польскамоўную творчасць Янкі Купалы. Аднак важна пры гэтым адзначыць, што, нягледзячы на розны моўны матэрыял, пэўнае падабенства назіраецца таксама і на фармальным узроўні. У разгледжаных варыянтах перакладу санета “Беларус” Янкі Купалы на беларускую і, у большай ступені, на рускую і ўкраінскую мовы нацыянальна-культурныя асаблівасці твора не захаваныя ў поўнай меры. Варта адзначыць зробленае ў гэтым кірунку У. Мархелем, які ўзнавіў польскамоўныя вершы Купалы на беларускай мове.