Традыцыйнае святочнае адзенне беларусаў - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 75
Мужчынскае і жаночае адзенне ў розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі. Святочнае адзенне і рэгіанальныя асаблівасці. Мужчынскія і жаночыя галаўныя ўборы беларусаў. Абутак як неад’емна частка касцюма. Захаванне, трансфармацыя святочнага адзення.


Аннотация к работе
З цягам часу многа чаго згубілася з таго, што пакінулі нашы продкі, што яны беражліва захоўвалі і перадавалі ад пакалення да пакалення. Гэта былі разрозненныя звесткі аб адзенні беларусаў у працах такіх даследчыкаў, як А. Кіркора, П. Шэйна, З. Радчанка, Е. Раманава, П. Шпілеўскага і інш. У 1882-1884 гг. выйшаў з друку трохтомнік «Вопыт апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах», матэрыялы для якога афіцыйна збіраліся праз статыстычныя камітэты і іншыя губернскія і павятовыя органы ўлады. У 1895 г. з’яўляецца буйное даследванне па матэрыяльнай культуры беларусаў ХІХ ст. ХХ стагоддзя пачынаецца больш грунтоўнае вывучэнне матэрыяльнай культуры беларусаў, у тым ліку і традыцыйнага адзення. Л.А. Малчанава кратка апісала асноўныя састаўныя часткі традыцыйнага касцюма, яго рэгіянальным асаблівасці, вялікую ўвагу надала паходжанню назваў элементаў адзення і іх асаблівасці ў розных раёнах Беларусі. Па лакальных асаблівасцях у адзенні на тэрыторыі Беларусі аўтар выдзяляе наступныя этнаграфічныя раёны: паўднёва-заходнюю частку (Палессе), Падняпроўе з усходняй часткай Віцебскай вобласці, паўночна-ўсходнія раёны Беларусі, поўнач Гродзеншчыны. На думку Я.Ф. Карскага звесткі, якія даюць матэрыяльныя крыніцы (жылле, ежа, адзенне і інш.) не могуць лічыцца поўнасцю надзейнымі, таму звестк па адзенню ў гэтай працы не шмат. Было праведзена анкетаванне, якое было накіравана на вывучэнне традыцыйнага святочнага і паўсядзеннага адзення беларусаў на прыкладзе вёскі Шарпілаўка.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?