Сучасная беларуская мова: фразеалогія - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 70
Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.


Аннотация к работе
У беларускім мовазнаўстве найперш разглядаюцца агульныя пытанні фразеалогіі ў розных яе аспектах: аб’ём фразеалогіі, семантычная і структурна граматычная характарыстыка фразеалагічных адзінак, іх паходжанне і інш., а таксама прыватныя аспекты гэтай маладой навукі аб мове: выкарыстанне і стылістычная роля фразеалагізмаў у мове мастацкай літаратуры, марфалагічныя і сінтаксічныя тыпы фразеалагізмаў і іх асаблівасці, варыянтнасць, сінанімія і інш. З улікам значнай колькасці фразеалагізмаў беларускай літаратурнай мовы, акрамя вывучэння спецыфікі фразеалагізмаў у агульным плане, фразеалагізмы беларускай мовы даследуюцца паводле пэўных іх аб’яднанняў, якімі выступаюць семантыка-тэматычныя групы, ці аб’яднанні фразеалагізмаў паводле пэўных тэматычных груп кампанентаў, семантыка-граматычныя разрады, ці аб’яднанні фразеалагізмаў паводле іх суадноснасці з часцінамі мовы, а таксасама аб’яднанні фразеалагізмаў паводле структурных разнавіднасцяў. Сярод першых варта назваць дысертацыйнае даследаванне “Фразеалагізмы з кампанентам-арнітонімам у беларускай мове: этналінгвістычны аспект” А. Л. Садоўскай. Фразеалагізмы як складаныя моўныя адзінкі вызначаюцца разнастайнасцю сваёй структуры, у адпаведнасці з чым выдзяляюцца тры тыпы: фразеалагізмы, структурна арганізаваныя як словазлучэнні, словаспалучэнні і сказы. Даследаваннем фразеалагізмаў у розных яе аспектах займаліся А. С. Аксамітаў [2; 3], М. А. Даніловіч [4], В. В. Маршэўская [5], А. С. Садоўская [6], Л. А. Якшук [7], Ф. М. Янкоўскі [8; 9], І. Я. Лепешаў [10; 11] і інш. Так, фразеалагізм дубовая галава [12, с. Гэта назоўнікавы фразеалагізм.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?