Беларускія прыказкі з алегарычным сэнсам, з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, а таксама прыказкі з прамым значэннем. Вывучэнне прыказак, прымавак і загадак як спецыфічных жанраў вусна-паэтычнай творчасці. Словаўтваральныя і марфалагічныя варыянты.
Аннотация к работе
Сярод пералічаных найбольш пашыранымі з’яўляюцца прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў. СТРУКТУРНА-Семантычная характарыстыка парэміялагічных адзінак беларускай мовы 1.1 Сэнсавая класіфікацыя прыказак 1.1.1 Прыказкі з алегарычным сэнсам 1.1.2 Прыказкі з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў 1.1.3 Прыказкі з прамым значэннем 1.2 Варыянтнасць у беларускіх прыказках 1.2.1 Лексічныя варыянты 1.2.2 Словаўтваральныя варыянты 1.2.3 Марфалагічныя варыянты 1.2.4 Сінтаксічныя варыянты 1.2.5 Фанетычныя варыянты 2. Стылістычная характарыстыка парэміялагічных адзінак беларускай мовы 2.1 Стылістычныя функцыі прыказак Заключэнне Спіс выкарыстаных крыніц УВОДЗІНЫ Беларускі народ стварыў шмат лаканічных твораў-афарызмаў, трапных выразаў, у якіх у высокамастацкай форме абагульніў свой багаты жыццёвы вопыт. Яны ярка адлюстроўваюць багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы. Характарызуючы гэты т. зв. малы жанр беларускай вуснапаэтычнай творчасці, вядомы даследчык славянскага фальклору К. П. Кабашнікаў слушна заўважае: “Прыказка мае шырокае поле ўжывання, яна адносіцца не толькі да той канкрэтнай сітуацыі, пра якую ідзе гаворка, а да любой падобнай, калі абставіны прымушаюць чалавека актыўна шукаць выйсце, рабіць, здавалася б, немагчымае, для выпраўлення крытычнага становішча, выратавання жыцця, маёмасці, справы і г. д. Каб такога не здаралася, народная мудрасць заклікае да абачлівасці, асцярожнасці, да ўзважаных учынкаў” [4, с. У выніку шматгадовага вывучэння мовы, побыту, звычаяў свайго народа І. І. Насовіч зазначае: “Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і дрэнныя, і ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку сваіх прыказак… Паміж простымі людзьмі ёсць шмат такіх здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпадак, вясёлы, спрэчны, сумны, - адразу ж і дарэчы падаюць прыказку, нібы яны знарок вывучалі іх, як тыя, хто, авалодваючы лацінскай мовай, завучвае на памяць дыстыхі Катонавы” [14, с. Шырокую вядомасць, распаўсюджанасць і ўжывальнасць прыказак у народзе падмеціў і Кандрат Крапіва: “Ёсць такія аматары прыказак, якія чуць не кожны свой крок апраўдваюць прыказкаю, чуць не кожны свой выраз аздабляюць ёю. Пра такіх нават і знарочыстая прыказка ўтварылася: “Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца” [6, c. Гэта пашыранасць прыказак у народзе знаходзіць сваё адлюстраванне і ў мастацкіх тэкстах. На працягу доўгага перыяду прыказкі вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай творчасці. І толькі з нядаўняга часу даследчыкі прыйшлі да выніку, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Было выдадзена некалькі зборнікаў навуковых артыкулаў айчынных і замежных аўтараў (Паремиологический сборник: Пословица, загадка (структура, смысл, текст) / Сост. Г.Л. Пермяков. М., 1978; Паремиологические исследования: Сб. ст. Яна адрозніваецца ад прымаўкі завершанасцю думкі і формы [11, с. Вось, напрыклад, як падаецца азначэнне паняццяў прыказкі і прымаўкі ў падручніку “Курс беларускай мовы” (аўтары Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч): “Прыказка - гэта гатовае сінтаксічна аформленае выслоўе, якое заключае ў сябе важны іншасказальны сэнс і змяшчае глыбокую філасофскую думку. Прааналізаваўшы гэтыя погляды, І. Я. Лепешаў прапануе найбольш тыповыя з іх ў сваёй манаграфіі [9]. Так, Кандрат Крапіва ў артыкуле “Беларускія прыказкі”, прывёўшы прыклады: дзесятая вада на кісялі; як Піліп з канапель; і хвастом накрыўся, дадае: “Тут адразу відаць, што яны самастойна ўжывацца не могуць і, такім чынам, з’яўляюцца прымаўкамі” [6, с. Але трэба адзначыць, што прыхільнікі першага погляду (як відаць з прыведзеных вышэй прыкладаў) прымаўкамі лічаць тое, што сёння аднадушна называецца фразеалагізмамі [9, с. Я Лепешаў называе структурна-граматычным. Прыказкі па сваёй форме з’яўляюцца выслоўем, што складаецца з дзвюх частак (Ад душы працуеш - Радзіму мацуеш). Напрыклад, у прыказцы Груган гругану вока не выдзеўбе [1, с. Кажуць іранічна пра таго, хто не заслугоўвае чаго-небудзь станоўчага’. Звычайна пра дзяўчыну і хлопца’ Будзе табе дудка, будзе і свісток [1, с. З аднаго палена агню не раскладаюць [1, c. Калі худ, не лезь на кут [1, c. Што дразду па чужому гнязду?. У прыказцы Хто рана ўстае, таму бог дае [1, с. Як відаць з прыведзеных прыкладаў, у прыказках з няпоўным пераасэнсаваннем кампанентаў, адны кампаненты, як і ў прыказках першай групы, страцілі сваё асобнае лексічнае значэнне і, значыць, асноўныя прыметы слова, а другія ўспрымаюцца як звычайныя словы са сваімі слоўнікавымі значэннямі. Прыказкі з частковым перасэнсаваннем іх кампанентаў складаюць самую вялікую групу і налічваюць каля 800 адзінак. 1.1.3 Прыказкі з прамым значэннем Да трэцяй групы адносяцца прыказкі, якія наогул ужываюцца толькі ў прамым значэнні і не