Уплыў татальнага крызісу 1920-1921 гадоў на пераход Беларусі ад вайны да мірнага становішчу. Аднаўленне сельскай гаспадаркі. Гісторыя развіцця кааперацыі і прамысловасці. Вывучэнне ролі дробных вытворчасцяў і прыватнага капіталу ў эканоміцы рэспублікі.
Аннотация к работе
ПЛАН
1. УМОВЫ ПЕРАХОДУ АД ВАЙНЫ ДА МІРУ
2. АДНАУЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЕ КААПЕРАЦЫІ
3. РАЗВІЦЦЕ ПРАМЫСЛОВАСЦІ. РОЛЯ ДРОБНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ І ПРЫВАТНАГА КАПІТАЛУ У ЭКАНОМІЦЫ РЭСПУБЛІКІ
4. ВЫНІКІ АДНАУЛЕННЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. УМОВЫ ПЕРАХОДУ АД ВАЙНЫ ДА МІРУ
Пераход да мірнага будауніцтва у Беларусі пачауся ва умовах татальнага крізысу 1920-1921 гг. Больш як шасцігадовыя ваенныя дзеянні у спалучэнні з рэвалюцыйнымі падыходамі савецкай улады да вырашэння сацыяльна-эканамічных задач давялі гаспадарку да катастрафічнага стану. Вялікія статы панесла сельская гаспадарка - асноуная галіна эканомікі. Паводле разлікау некаторых аутарау, пасяуныя плошчы у 23 паветах Беларусі (усходнія вобласці) за тры гады савецкай улады скараціліся амаль на 30%, а у параунанні з 1913 г. - на 39%. Пры адначасовым значным паніжэнні ураджайнасці валавыя зборы збожжа зменшыліся адпаведна больш чым напалову і амаль на 2/3. Вытворчасць бульбы у 1920 г. склала 39,1% узроуню 1917 г. і 36,5% у параунанні з 1913 г. Істотна скараціліся пасевы і зборы тэхнічных культур. Адчувальныя страты панесла жывелагадоуля: зменшылася пагалоуе амаль усіх відау скаціны. У выніку сельскагаспадарчая вытворчасць да 1921 г. у параунанні з даваенным узроунем зменшылася прыкладна удвая.
Ва умовах правядзення савецкіх аграрных пераутварэнняу на падставе перадачы часткі канфіскаваных сродкау вытворчасці буйных прыватных уласнікау у рукі маламоцных земляробау змяніуся і характар дыференцыяцыі вескі. Расла колькасць гаспадарак сярэдніх сялян - найбольш прадстаунічай сацыяльнай групы сельскага насельнітва. Гэта не толькі пашырала сацыяльную апору савецкай улады, але і дазваляла ей дастаткова бесцырымонна распараджацца вынікамі працы "узнагароджаных". Аднак апошнія такую лінію паводзін уладных стркутур не зауседы падзялялі. Пацвярджэнне таму - перманентныя усплескі антысавецкіх выступленняу і нават паустанняу.
Між тым, нягледзячы на бескампрамісныя задады улады, на весцы захоувалася група больш заможных сялян, так званых "кулакоу" - не больш чым 2% сялянскіх гаспадарак усходняй часткі Беларусі (супраць прыкладна 10% у 1917). Былі ліквідаваны памешчыкі-землеуладальнікі як частка класа эксплуататарау, знікла катэгорыя памешчыцкіх парабкау. Заявілі аб сабе калгаснікі і рабочыя саугасау, якім было наканавана прыйсці на змену папярэднім сацыяльным пластам вескі.
К пачатку 1921 г. ва усходніх абласцях Беларусі налічвалася 374 саугасы і 740 калектыуных гаспадарак (сельскагаспадарчыя арцелі, камуны і таварыствы па сумеснай апрацоуцы зямлі). Яны адпаведна мелі 362,3 тыс. дзесяцін і 55,5 тыс. дзесяцін, што складала 2,82 і 0,43% агульнай кольцасці зямлі. Спроба "наскокам" вырашыць праблему "сацыялістычнай перабудовы" вескі не удалася. У непасрэдным карыстанні аднаасобнага сялянства знаходзілася 8100 тыс. дзесяцін, або 63,07% усей зямлі супраць 52,3% у 1917 г.
Асноунымі вытворцамі у сельскай гаспадарцы выступалі серадняцкія аднаасобныя гаспадаркі. Але яны, як i бядняцкія, заснаваныя на пераважна малапрадукцыйнай ручной працы пры жорсткай падатковай палітыцы улады, з"яуляліся у цэлым спажывецкімі. Многія з ix не зводзілі свае даходы з расходамі - ураджаю не хапала на уласнае спажыванне i насенне. Заможныя гаспадаркі таксама былі знясілены. Прычым, добра спазнаушы палітыку раскулачвання праз жорсткія канфіскацыі i рэквізіцыі, а таксама палітычную ізаляцыю, яны асабліва не імкнуліся да праяулення вытворчай актыунасці. Буйныя гаспадаркі (саугасы i калгасы) былі у асноунай масе маламоцнымі i стратнымі, па сутнасці не з"яуляліся прыкладам арганізацыі эфектыунай вытворчасці.
У больш цяжкім стане, чым сялянская гаспадарка, знаходзілася прамысловасць. Нягледзячы на шырока праведзеную нацыяналізацыю прамысловых прадпрыемствау i транспарту, г.зн. ператварэнне ix у дзяржауныя са строгай рэгламентацыяй жыццядзейнасці, яны насуперак адчайным намаганням улады не забяспечвалі выканання яе мэтавых установак па уздыму прадукцыйных сіл. Скіраваныя раней галоуным чынам на абслугоуванне патрэб фронту (у Віцебскай губерні толькі каля 30% прамысловых прадпрыемствау выраблялі патрэбную насельніцтву прадукцыю), яны будавалі сваю работу на дзяржзаказах, здавалі свае вырабы цэнтралізавана глаукам у абмен на сыравіну, паліва, харчы i г.д.
На пачатак 1921 г. з 815 прадпрыемствау цэнзавай прамысловасці (буйныя i сярэднія прадпрыемствы з механічнымі рухавікамі, з лікам рабочых больш 15 i без механічных рухавікоу - больш 30) з перабоямі працавала толькі 345 (42,2%). У выніку аб’ем ix вытворчасці у параунанні з 1913 г. складау 21,3%, прадукцыйнасць працы - не больш чым 30%. Гэтыя паказчыкі былі ніжэйшыя за сярэднія па савецкай Pacii. У цэлым сярэднегадавая выпрацоука прадукцыі на аднаго рабочага у прамысловасці усходніх раенау Беларусі у канцы 1920 г. склала прыкладна 36% узроуню 1913 г.
Яшчэ больш значна пацярпела дробная вытворчасць i рамествы, на долю прадукцыі якіх