Рэгіянальныя асаблівасці у "Палескай хроніцы" І. Мележа - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 101
Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.


Аннотация к работе
Многія творы, асабліва «Палеская хроніка», - асабіста перажытае, выпакутаванае ім. «Маладому Мележу пісалася неймаверна цяжка, але і сталаму і болей вопытнаму - не лягчэй. Такой натуры быу гэты творца. Калі цяпер прыгадваеш яго нават у самыя, здавалася б, шчаслівыя хвіліны усеагульнага прызнання, поспеху, славы, перад вачыма узнікае прысутуленая, мажная, праставатая у сваіх абрысах пастава чалавека з пакутлівым абліччам і з нейкай зауседы вінаватай усмешкаю. Як быццам ен паціху, даверліва прасіу нас, сваіх чытачоу: прабачце, што, можа, я не усе і не так зрабіу, але я аддау вам, што мог», - пісау В. Вітка [3, с. 49]. Гэту ж думку у адносінах да «Палескай хронікі» працягвае у сваіх успамінах А. Адамовіч: «Дый ці мала магло узнікнуць новых задум, рашэнняу і складанасцей у такога чалавека і таленту! Але усе ж, думаецца, Палеская Кніга заставалася б галоунай - як неаплатны доуг, абавязак перад зямлей «бацькі і маткі» і як найвялікшае творчае шчасце, але і пакута таксама...» [2, с. 10]. «Палеская хроніка» - вяршыня творчай спадчыны I. Мележа.

У сваей трылогіі Мележ стварыу цэлы шэраг цікавых, запамінальных, яркіх характарау. Яны, сучаснікі 20-30-х гадоу XX стагоддзя, часта вырашаюць праблемы, мучаюцца над пытаннямі, якія гэтак жа хвалююць нас, людзей XXI стагоддзя. I гэта вельмі добра зауважыла В. Палтаран: «Са сваім вялікім клопатам пра маральную дасканаласць чалавека, пра чалавечае узаемаразуменне, пра чалавечае шчасце на зямлі Мележ-мастак стаіць на самым скрыжаванні маральных пошукау сучаснасці: ен значыць чалавеку шлях да людзей, да чалавечай еднасці, засцерагае ад эгаізму, самападману, вучыць разумна, думаючы ладзіць жыцце на зямлі. А няхай хто скажа, што чалавек, людзі, чалавецтва не адчуваюць сення патрэбы у такой навуцы» [3, с. 49]. Нельга не пагадзіцца з В.Я. Ляшук у тым, што «асаблівую патрэбу адчуваюць сення юнакі і дзяучаты, вучні, якія не маюць жыццевага вопыту, у «такой навуцы» [4, с. 3]. Бо наш час складаны і супярэчлівы, час бездухоунасці, страты пэуных маральных нормау, пераацэнкі каштоунасцей. Мележ клапаціуся пра духоунае узбагачэнне моладзі, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за свой народ, родны край, зямлю бацькоу. У шматлікіх сваіх прамовах ен гаварыу пра выключную важнасць далучэння маладых людзей да народнага, спрадвечна беларускага: да народных ідэалау, маралі, этыкі, эстэтыкі, традыцый. «У тым, што вярнууся у старую веску, была не толькі ахвота сустрэцца з Мінулым, - расказвае I.П. Мележ пра задуму «Палескай хронікі», - было разуменне расказаць пра яго. Я разумеу сябе як бы летапісцам Мінулага, якое я павінен перадаць маладым. Я лічу: літаратура павінна захаваць гісторыю нашчадкам - каб ведалі вытокі, пачатак, памяталі, адкуль ідзем, каб разумелі рух жыцця» [5, с. 510-511].

У “Палескай хроніцы” І. Мележ найбольш ярка праявіу сябе як майстар псіхалагічнага аналізу. “Мележ-псіхолаг ідзе ад факта, ад канкрэтнай рэаліі, падзеі, якая адыгрывае ролю штуршка для далейшага паглыблення у сферу чалавечых перажыванняу. Прычым, перажыванні гэтыя раскрываюцца шмангранна, з дапамогай самааналізу, апісання адносін герояу да прадметау, з’яу” [2, с. 35].

Каб зразумець паэта, трэба прыйсці у яго краіну. Гэта словы нямецкага паэта Гетэ.

Краіна І. Мележа - надпрыпяцкае Палессе, праудзівей, тая яго частка, якая сення ляжыць непадалек ад ракі у межах Калінкавіцкага і Хойніцкага раенау.

У “палескіх” раманах І. Мележа даволі дакладна захавана геаграфія родных мясцін пісьменніка, прычым, назвы некаторых паселішчау пададзены без змен - Глінішчы, Ламачы, Тульгавічы, Юравічы, другія крыху перайначаны - Курані, Алешнікі.

“Напісау І. Мележ раманы “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы” у добрай манеры сацыяльна-бытавой беларускай прозы, і яны загучалі па-сучаснаму”, - слушна зауважае даследчык І. Навуменка [6, с. 585]. Не было сярод маладзейшых пісьменнікау аутара, які б, як Мележ, ведау палескую веску сярэдзіны і канца 20-х гадоу, як цэльны, яшчэ не разарваны, эпічны асяродак жыцця з яго векавымі традыцыямі, запаветамі, нават забабонамі і паняверкамі. Ен яскрава паказау тыя абставіны, у якіх жылі і дзейнічалі палешукі.

Мэта курсавой работы - раскрыць рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа /на падставе палескіх раманау/.

Мэта прадвызначае вырашэнне наступных задач: ? ахарактарызаваць творчасць І. Мележа з вышыні дасягненняу літаратуразнауства і крытыкі;

? паказаць звычаі і абрады;

? раскрыць тыповасць абставін на Палессі;

? адзначыць асаблівасці характарау;

? ацаніць наватарства І. Мележа.

Аб’ект даследавання ? “Палеская хроніка” І. Мележа.

Прадмет даследавання ? рэгіянальныя асаблівасці.

1. Прауда часу, тыповасць абставін жыцця на Палессі

Жыцце, праца, побыт, будні і святы куранеуцау у “Палескай хроніцы” паказаны аутарам так аб’емна, усебакова, з такім глыбокім веданнем усіх дэталей і падрабязнасцей, што веска для нас робіцца рэальным геаграфічным пунктам, населеным людзьмі са сваімі лесамі, характарамі, сваімі складанымі дарогамі.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?