Развіццё маўлення вучняў пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі - Дипломная работа

бесплатно 0
4.5 113
Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).


Аннотация к работе
Навучанне звязнай мове уяуляе сабой сістэму работы, у аснове якой ляжыць прынцып фарміравання уменняу, якія забяспечваюць правільнасць, дакладнасць, выразнасць і логіку маулення.

Асноуная задача на уроку развіцця мовы заключаецца у імкненні настауніка да выхавання пачуццяу, іх асэнсавання, гэта значыць разумення сябе, самакантролю, этыкі выражэння пачуццяу, асаблівасцей выражэння.

Урокі роднай мовы яшчэ у пачатковай школе маюць выключна важнае значэнне. “Менавіта тут дзеці удасканальваюць свае чытацкія навыкі, вучацца успрымаць з розных крыніц веды і жыццевы вопыт людзей, утрымліваць яго у памяці, засвойваюць асноуныя законы логікі, граматыкі і правапісу, выпрацоуваюць уменні, неабходныя для таго, каб дакладна, лагічна стройна і паслядоуна, вусна і пісьмова выказваць свае думкі у любой жыццевай сітуацыі,” ? слушна зауважае В. Протчанка [1, с. 3].

У сістэме навучання роднай мове вялікая увага надаецца развіццю вуснай і пісьмовай мовы школьнікау.

Развіваць мову дзяцей - гэта азначае так арганізоуваць навучальны працэс, каб школьнікі сістэматычна выконвалі разнастайныя моуныя і мауленчыя практыкаванні, накіраваныя на асэнсаванне і засваенне нормау літаратурнага вымаулення і правапісу, узбагачэнне слоуніка і актуалізацыю формау слоу, знаеміліся з выяуленчымі сродкамі мовы і яе стылістычнай шматграннасцю, вучыліся ствараць разнастайныя па змесце і будове словазлучэнні, сказы, тэксты. Неабходна таксама вучыць школьнікау працаваць над выяуленнем зместу і формы выказванняу, паказваць ім прыемы, якія дапамагаюць лагічна, упарадкавана афармляць вусна і пісьмова уласныя думкі у адпаведнасці з мэтанакіраванасцю, адрасатам і умовамі маулення.

Асаблівую актуальнасць набыла праблема развіцця у школьнікау моуных і мауленчых уменняу і навыкау. Аналіз паведамленняу нашых выхаванцау сведчыць, што большасць з іх не умеюць даць разгорнуты адказ на пастауленае пытанне, лаканічна, поуна і дакладна сфармуляваць, выказаць і абгрунтаваць свае думкі. Яны адчуваюць сябе камфортна толькі тады, калі для запатрабаванняу мауленчай сітуацыі дастаткова гутарковай мовы, а кола пытанняу абмяжоуваецца бытавой сферай.

Адна з важнейшых задач сенняшняй школы - выхаванне інтэлектуальна развітай, духоуна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы. Без вырашэння гэтай задачы немагчыма паспяхова ажыццявіць праграму нацыянальнага адраджэння. Вялікую ролю у фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Якуб Колас пісау: “Скрозь адчыненыя дзверы роднай мовы льецца у школу шырокая, магутная плынь, плынь асветы, людкуючы розум і пачуцці дзяцей” [2, с. 319].

Важна навучыць школьнікау асэнсоуваць тое, што яны чытаюць, чуюць, гавораць, пішуць. Вывучэнне тэкстау неабходна праводзіць не толькі з боку структуры мовы, але і лагічнай арганізаванасці, дакладнасці, мэтазгоднасці, мэтанакіраванасці. Аналіз “сваей і чужой” мовы, яе лексікі, сінтаксісу, этыкі, гучання неабходна зрабіць адным з галоуных напрамкау у працы. Важна навучыць школьнікау знаходзіць новае, дакладнае, разумнае слова у любой сітуацыі. “Самай вялікай педагагічнай знаходкай у сваей педагагічнай дзейнасці лічыце тое імгненне, - пісау выдатны педагог В.А. Сухамлінскі, - калі дзіця сказала свае слова. У гэтае імгненне яно паднялося на адну прыступку у сваім інтэлектуальным развіцці” [3, с. 79]. Зазначым таксама, што у такіх умовах адначасова вырашаюцца выхаваучыя задачы, звязаныя з асэнсаваннем і эстэтычным успрыманнем тэксту. Усе гэта з’яуляецца найважнейшай перадумовай фарміравання моунай асобы, здольнай не толькі успрымаць, але і ствараць тэксты.

Развіцце звязнага маулення ? гэта складаная і вялікая вобласць методыкі роднай мовы. Складаная таму, што датычыцца такой з’явы, як мауленне (мова) чалавека. Менавіта мова становіцца сродкам зносін паміж людзьмі тады, калі словы і словазлучэнні ужыты не ізалявана, а у сказе і калі сказы звязаны у адзінае сэнсавае і структурнае цэлае, якое дае нам уяуленне аб рэчаіснасці. Вось чаму важна, каб школьнікі авалодалі разнастайнымі лагічнымі і граматычнымі сродкамі для складання звязных выказванняу, тэкстау. Вырашэннем гэтай праблемы займаюцца такія навукоуцы і метадысты, як Л. Гамеза [4], Л. Падгайскі [5], В. Ляшчынская [6], У. Сауко [7]. Усеяны у сваіх працах спрабуюць знайсці новыя метады і прыемы, практыкаванні, накіраваныя на развіцце мовы школьнікау на уроках беларускай мовы і літаратуры.

Пытаннямі развіцця звязнага маулення займаліся у свой час і такія вядомыя беларускія метадысты, як З. Варановіч [8], Л. Васюковіч [9], І. Саматыя [9], М. Яленскі [10], [11], а таксама рускія: М. Баранау [12], Г. Ладыжэнская [13], Л. Мурына [14], А. Цекучау [15]. Усеяны заклалі своеасаблівы пачатак у даследаванне гэтай праблемы, але яна патрабуе далейшага пашырэння і паглыблення.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?