Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
Аннотация к работе
Курс лекцый па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” уключае 4 тэмы: “Мова і соцыум”, “Гістарычныя этапы фарміравання беларускай мовы”, “Навуковы стыль беларускай мовы”, “Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы”.
Акрамя таго, прапануюцца дадаткі, у якіх змешчаны набор лексічных сродкау для перадачы інфармацыйнага зместу з аналізам структуры навуковага тэксту, правілы афармлення спіса літаратуры і матэрыялы для самастойнай працы пра жыцце і дзейнасць беларускіх асветнікау, друкароу і мовазнауцау.
Курс лекцый прызначаны для студэнтау вочнай і завочнай формау навучання.
I. МОВА І СОЦЫУМ
1. Феномен мовы і паняцце соцыуму
Мова - найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі. Для таго каб існаваць, людзі павінны дамауляцца паміж сабою, што дасягаецца пры дапамозе мовы. Мова узнікае з патрэбы грамадства і рэалізуецца у грамадстве, мова - гэта сацыяльная, або грамадская, з’ява.
Слова “соцыум” паходзіць з лацінскага socium - ‘згуртаванне, аб’яднанне людзей’. Галоуная функцыя мовы - быць сродкам зносін у грамадстве. Уявіць сабе існаванне, а тым больш развіцце грамадства без мовы проста немагчыма. М.В. Ламаносау парауноувау грамадства без мовы з раскіданымі часткамі машыны, інакш кажучы, з рэчамі, годнымі хіба што на металалом. Мова, у сваю чаргу, узнікае, жыве, развіваецца, удасканальваецца толькі сярод людзей. Для таго каб быць сродкам зносін, мова павінна выказваць усе, што мы ведаем пра навакольны свет, грамадства, пра сябе і нават пра саму мову. Таму у моуных сродках замацоуваецца шматвяковая праца чалавецтва у пазнанні свету. Мова непроста сродак зносін, але і помнік духоунай працы мінулых пакаленняу.
Тэрмін “мова” выкарыстоуваецца і для абазначэння сродку зносін пэунай этнічнай групы людзей: беларуская мова, руская мова, англійская мова і г.д. На свеце існуе некалькі тысяч моу. Кожная з іх - вынік працы шматлікіх пакаленняу, кожная мова мае сваю гісторыю, свае паходжанне.
Без мовы не існуе ні адна нацыя, ні адзін народ, яна з’яуляецца істотнай адзнакай этнічнага калектыву. Мова аб’ядноувае прадстаунікоу дадзенага народа і з’яуляецца яго адметнай адзнакай, гэта найбольш каштоуны скарб народа. Пачуцце адзінства мовы - адзін з асноуных кампанентау нацыянальнай свядомасці. Менавіта праз родную мову адбываецца для кожнага чалавека знаемства са светам, праз мову ажыццяуляецца непарыуная сувязь чалавека са сваім народам. Толькі чалавеку уласціва валоданне мовай. Існуе шмат вызначэнняу сутнасці мовы. Адным з самых распаусюджаных лічыцца наступнае: мова - гэта сістэма гукавых, знакавых і лексіка-граматычных сродкау, прызначаных для зносін паміж людзьмі у грамадстве.
Асноунымі рысамі мовы з’яуляюцца: 1) знакавасць - г.зн. мова перадаецца праз пэуныя знакі (літары, іерогліфы і інш.), якія існуюць у кожнай мове і утвараюць знакавую сістэму;
2) сістэмнасць - мова складаецца з вялікай колькасці адзінак і правіл іх спалучэння, якія утвараюць сістэмы - фанетычную, марфемную, лексічную, марфалагічную, сінтаксічную;
3) сацыяльны характар - мова перш за усе сацыяльная з’ява, бо мове чалавек павінен навучыцца ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у самага здольнага, але ізаляванага дзіцяці. Гэта значыць, без грамадства мова існаваць не можа Мова у аднолькавай ступені уласціва усім людзям, абслугоувае іх і выкарыстоуваецца імі раунапрауна, незалежна ад іх сацыяльнага паходжання, але у адпаведнасці з іх здольнасцямі, выхаваннем, адукацыяй. Уплыу мовы на грамадства праяуляецца у тым, што яна служыць для кожнага чалавека інструментам зносін з іншымі людзьмі;
4) зменлівасць (дынамічнасць) - у працэсе функцыянавання мова дастасоуваецца да таго, што патрэбна калектыву яе носьбітау, таму мова няспынна развіваецца і самарэгулюецца: узнікаюць новыя словы, граматычныя сродкі, знікаюць або адыходзяць у пасіуны запас старыя сродкі. Змены адбываюцца на усіх моуных узроунях, пачынаючы з літар і заканчваючы тэкстам.
2. Функцыі мовы у грамадстве
Функцыя - гэта прызначэнне мовы і роля, якую выконвае мова у жыцці чалавека і грамадства. Да разнастайных функцый мовы у значнай ступені зводзіцца сама яе сутнасць. Вызначым галоуныя з іх.
1. Камунікатыуная функцыя - ад лац. communicatio - ‘сувязь, зносіны’ - функцыя зносін паміж людзьмі. Вядомы мовазнауца Г. Шу-харт пісау: “Сутнасць мовы заключаецца у зносінах”. Гэта функцыя раскрывае сацыяльны, грамадскі характар мовы, бо па-за грамадствам мова спыняе свае існаванне, нягледзячы на тое, што яе знешняя форма можа захоувацца у выглядзе пісьма або гукавых запісау. Праз гэту функцыю выяуляецца псіхічная прырода мовы, таму што мова рэалізуецца у выглядзе маулення, калі яна ажывае у свядомасці людзей, матэрыялізуецца праз мауленне, якое перадаецца органамі маулення і успрымаецца органамі пачуццяу чалавека. Акрамя таго, само паходжанне, станауленне чалавека, яго вылучэнне са свету жывых істот у якасці найвышэйшага іх віду звязана з мовай як універсальным сродкам зносін.