Проза Якуба Коласа 20–30 гадоў: набыткі і страты - Курсовая работа

бесплатно 0
4.5 85
Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.


Аннотация к работе
Выканау: Навуковы кіраунік

Брэст 2010

ЗМЕСТ

Уводзіны

Раздзел. 1 Творчыя дасягненні Якуба Коласа у 20-30 гады XX стагоддзя

Раздзел. 2 Жанрава-стылевыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці творау Якуба Коласа 20-30 гадоу

2.1 Апавяданне «Крывавы вір»: паказ чалавека у эпоху рэвалюцыі

2.2 Трылогія «На ростанях»: пошукі шляхоу у будучыню

2.3 Аповесць «На прасторах жыцця»: сучаснае бачанне праблематыкі, сэнс эпіграфа і змест назвы

2.4 Аповесць «Адшчапенец»: праблемы агульначалавечага быцця

Заключэнне

Спіс літаратурных крыніц

УВОДЗІНЫ

Творчасць Якуба Коласа увесь час знаходзіцца у полі зроку літаратуразнауцау. Увага вучоных скіравана на даследаванне шматграннай праблематыкі творчасці, своеасаблівасці індывідуальнага стылю таленавітага аутара.

Якуб Колас - вялікі мастак слова, які глыбока выявіу грамадска-гістарычныя імкненні і духоуныя патрэбы беларускага народа, узбагаціу нацыянальную літаратуру выдатнымі творчымі набыткамі. Ен стау мастацкім летапісцам жыцця народа на працягу складанай гістарычнай эпохі. Светаадчуванне Коласа-мастака вельмі цэласнае, гарманічнае і разам з тым шматграннае, эстэтычна багатае. У творчасці Я. Коласа моцны інтэлектуальны пачатак, які мае здаровы народны грунт - пісьменнік шукае глыбінны, духоуны змест у жыцці чалавека працы, за канкрэтнымі назіраннямі у яго крыецца шматзначны псіхалагічны і філасофскі падтэкст.

Пісьменніцкая індывідуальнасць Коласа нясе на сабе вельмі характэрны адбітак жыцця народа, яго тонау. фарбау, грамадскіх імпульсау. Грамадзянская мэтаімкненнасць, чуйнасць да запатрабаванняу часу, мастацкая шматграннасць пісьменніка асабліва шчодра раскрываюцца у яго апавяданнях і аповесцях 20-30 гадоу XX стагоддзя. Пісьменнік імкнууся стварыць сапраудныя духоуна-маральныя ідэалы, напоуніць жыцце высакароднымі мэтамі. У пошуках феномена нацыянальнага характару пісьменнік выкарыстоувау гістарычную эпоху для праекцыі сучаснасці і мінулага. Ен добра усведамляу, што менавіта ад глыбіні узнятых гістарычных пластоу, шырыні іх распрацоукі, таксама, як і ад асваення праблем сучаснасці, залежыць узровень сталасці айчыннай прозы.

20-ыя гады - вельмі бурны перыяд. Працэс карэннай ломкі сацыяльных, эканамічных, палітычных асноу старога ладу, як адзначаюць Д.I. Гальмакоу i Л.С. Голубева [1, с. 48], з’яуляуся адначасова i працэсам ломкі псіхалогіі чалавека - прадстауніка гэтага ладу, найвялікшым пераваротам у яго свядомасці. 20-ыя гады - гэта час пошуку шляхоу развіцця новага мастацтва, з’яуленне іншых ідэйна-тэматычных даляглядау, новага героя, «час выпрабавання жыццевасці i пленнасці многіх жанрава-стылевых форм у новых умовах» [2, с. 4]. У творчасці Я. Коласа гэтага часу «рэалізм часта арганічна сплауляуся з актыуным рамантычным пачаткам, які жывіуся … імкненнем пасцігнуць характар новых людзей» [2, с. 4-5].

Пісьменнік «імкнууся асэнсаваць новую рэчаіснасць, формы якой яшчэ толькі складваліся, раскрыць з’яуленне новых рыс характару, псіхалогіі чалавека, яго сацыяльныя памкненні i ідэалы» [2, с. 6].

30-ыя гады увайшлі у гісторыю як складаны перыяд, напоунены падзеямі вялікага гістарычнага значэння. Якуб Колас намагауся у сваіх творах гэтага перыяду «па-мастацку пераканауча i глыбока адлюстраваць рэчаіснасць ва усей яе складанасці i супярэчлівасці, у няспынным руху i барацьбе супрацьлеглых сацыяльна-грамадскіх сіл» [3, с. 200].

Творчасць Якуба Коласа 20-30-х гадоу пакінула прыкметны след у станауленні сучаснай беларускай літаратуры. Як адзначае П.К. Дзюбайла, «літаратура таго часу ідзе да мастацкага сінтэзу гісторыі i сучаснасці, да увасаблення праз лес чалавека лесу народа» [2, с. 23].

Пра Я. Коласа напісана нямала змястоуных кніг, цікавых навуковых даследаванняу. Але яны, зразумела, не ахопліваюць i не могуць ахапіць i усебакова раскрыць багаты жыццевы i творчы шлях пісьменніка.

Глыбокую ацэнку творчасці Якуба Коласа далі такія даследчыкі, як I. Навуменка [4] , Ю.С. Пшыркоу [5], А. Александровіч [6]. Манаграфіі Ю. Пшыркова i I. Навуменкі - гэта важныя цагліны у прыгожы гмах, імя якому - сучаснае коласазнауства.

Мэта i задачы курсавой працы. Мэта курсавой працы - даследаваць ідэйна-тэматычныя, жанрава-стылевыя асаблівасці творчасці Якуба Коласа 20-30 гадоу.

У адпаведнасці з вышэйакрэсленай мэтай ставяцца наступныя задачы: - паказаць творчыя дасягненні Я. Коласа у 20-30-ыя гады;

- раскрыць жанравую, ідэйна-тэматычную непауторнасць коласаускіх творау 20-30 гадоу;

- высветліць, як вырашаецца Коласам у яго творах праблема суадносінау гістарычнага факта і мастацкага вымыслу;

- прааналізаваць сучаснае бачанне літаратуразнауцамі праблематыкі аповесці «На прасторах жыцця», сэнс эпіграфа і змест назвы;

- паказаць пошукі шляхоу у будучыню героямі трылогіі «На ростанях»;

- вылучыць асноуныя матывы аповесці «Адшчапенец» і апавядання «Крывавы вір».

Аб’ект i прадмет даследавання. Аб’ектам даследавання з’яуляецца творчасць Якуба Коласа 20-30 гадоу XX стагоддзя.
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?