Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні. Віды планаў бібліяграфічнай работы, задача стратэгічнага планавання в інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле. Практычна працэс падрыхтоўкі гадавога плана і тэрміны выканання заданняў.
Аннотация к работе
Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы Змест 1.Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы 1.1 Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні 1.2 Віды планаў бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы 1.3 Тэхналогія фарміравання плана бібліяграфічнай работы Спіс выкарыстаных крыніц 1.Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы 1.1 Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні Планаванне займае цэнтральнае места ў працэсе кіравання. Пры распрацоўцы плана павінна быць атрымана адпаведнасць паміж патрэбнасцямі ў бібліяграфічных паслугах, выражаных праз паказчыкі, і наяўнымі матэрыяльнымі, працоўнымі і фінансавымі рэсурсамі. У аснове планавання бібліяграфічнай работы, як і работы бібліятэкі цалкам, ляжаць прынцыпы планавання. Прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці азначае, што пры вызначэнні асноўных мэтаў, задач бібліяграфічнай дзейнасці неабходна зыходзіць з тых задач, якія паўстаюць перад грамадствам на пэўным гістарычным этапе яго развіцця, якія ставіць перад бібліятэкай кіраўніцтва арганізацыі, у структуру якой уваходзіць бібліятэка, якая з дапамогай бібліяграфічных сродкаў павінна садзейнічаць вырашэнню гэтых задач. Акрамя агульных прынцыпаў планавання бібліяграфічнай дзейнасці існуе таксама і шэраг асобных прынцыпаў фарміравання планаў: спалучэнне бягучых задач з перспектыўнымі; пераемнасць у планаванні; улік каардынацыйных сувязей як унутры бібліятэкі, так і данай бібліятэкі з іншымі бібліятэкамі, арганізацыямі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у пэўных кірунках бібліяграфічнай дзейнасці, мерапрыемствах; планавыя дакументы павінны адрознівацца канкрэтнасцю, дакладнасцю, комплекснасцю; неабходнасць давядзення планавых заданняў да непасрэдных выканаўцаў; сістэматычны кантроль выканання плана па ўсім паказчыкам.