Вадзянік як дух, увасабленне разбуральнай, варожай чалавеку стыхіі вады ў выглядзе міфічнага гаспадара канкрэтнага вадаёма. Міф пра ваўкалака. Лазнік як дух - жыхар і гаспадар лазні. Хут як паліморфны дэман з рысамі Хатніка, Хлеўніка і русалчынага брата.
Аннотация к работе
Справа ў тым, што пытанні міфалогіі доўгі час, з 30-х па 90-я гады XX ст., у Беларусі амаль не распрацоўваліся, а найбольш каштоўныя матэрыялы, назапашаныя навукоўцамі ў XIX ст., сталі недаступнымі сучаснаму чытачу. У старажытнасці продкі беларусаў стварылі самую багатую сярод усіх славянскіх народаў міфаогію. Паводле ўяўленняў беларусаў В. меў выгляд старога сярэдняга росту з даугою кліністай барадою, гладкай ільсняной скурай і перапонкамі паміж пальцамі на нагах, што сімвалізавала ягоную сувязь з воднай стыхіяй. Калі скарыстоўваліся 5 нажоў, то на зямлі іх размяшчалі так, каб яны утварылі як бы абрыс ваўка: дзве нагі пярэднія, дзве заднія і адзін хвост. Незамужнія дзяўчаты падыходзілі да вусця печы-каменкі, задраўшы спаднщы, або засоўвалі руку ў дымнік: калі Л. дакранецца калматай рукой будзе багаты жаніх, калі голай - бедны. Л. палохае ці карае (калецтвам ці нават смерцю) тых, хто мыецца у лазні пасля поуначы ці заходу Сонца, бо сам любіць памыцца і папарыцца ў гэты час.