Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды. Вызначэнне адэкватных вымяральнікаў ацэнкі эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці, метады яе вывучэння. Вымярэння сацыяльнай эфектыўнасці, падыходы да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці.
Аннотация к работе
Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання Змест 1. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання 1.1 Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды 1.2 Ацэнка эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці 1.3 Метады вывучэння эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці Спіс Выкарыстаных Крыніц 1. У бібліяграфазнаўстве пытанні эфектыўнасці пачалі вывучацца ў 60-е гады ХХ ст. Сярод работ асобных навукоўцаў трэба выдзеліць работы М.Р. Вохрышавай, якая раскрыла агульнатэарэтычныя аспекты, звязаныя з вызначэннем паняцця “эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці”, прапанавала разглядаць яе як сістэмнае паняцце, выдзяліла асноўныя віды эфектыўнасці і фактары, якія на яе ўплываюць, вывучала эфектыўнасць рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Што да такога кірунка бібліяграфічнай дзейнасці як бібліяграфічнае інфармаванне, то тут трэба выдзеліць работы Д.В. Тэр-Аванесяна, Д.Н. Фядотавай, Для распрацоўкі праблемы эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці сур’ёзнае значэнне маюць працы такіх бібліятэкаведаў, як М.С. Карташоў, В.В. Сяроў, Ю.М. Сталяроў, М.Я. Дворкіна і інш., а таксама інфарматыкаў М.Л. Калчынскага, К.В. Тараканава, І.Д. Каравяковай, В.М. Матылёва і інш.