Картатэка параўнальных канструкцый мовы вершаў, структурнае выражэнне у творах. Аналіз іх ў лірыцы Рыгора Барадуліна на падставе зборніка “Трэба дома бываць часцей”. Спецыфіка іх ужывання, спалучальнасці ў залежнасці ад структуры, тэматыкі тэкста.
Аннотация к работе
Такой велічнай фігурай, якой ганарыцца беларускі народ, з’яўляецца паэт Рыгор Барадулін. У першую чаргу гэта датычыць літаратуразнаўцаў і лінгвістаў, аб неабходнасці ўзаемадзеяння якіх пры вывучэнні стылю і мовы мастацкага тэксту заўважыў яшчэ В.У. Вінаградаў: “Тэндэнцыя да аб’яднання лінгвістычных і літаратуразнаўчых канцэпцый формы і зместу слоўна-мастацкага твора на аснове паглыбленага сінтэзу іх, на аснове вывучэння сэнсу, ідэі, задумы, як слоўна-структурнага элемента мастацкага цэлага, плённая і перспектыўная” [1, с. I далей аўтар выказвае надзвычай актуальнае палажэнне і для нашага часу: “Для ўсебаковага асвятлення ... неабходна збліжэнне літаратуразнаўства перш за ўсё з навукамі грамадскімі - філасофіяй, гісторыяй, мастацтвазнаўствам, псіхалогіяй, мовазнаўствам, а таксама, у межах мэтазгоднасці, і з навукамі прыродазнаўча-матэматычнымі” [2, с. А Л.М. Шакун адзначаў, што “перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы павінна вызначацца з улікам важнейшых этапаў гістарычнага развіцця беларускай літаратуры, грамадскай думкі на Беларусі, беларускага нацыянальна-вызваленчага руху”, хаця папярэджваў “не атаясамліваць поўнасцю гісторыю беларускай літаратурнай мовы з гісторыяй беларускай мастацкай літаратуры” [6, с. Як бачым, пра паэта напісана шмат фундаментальных прац, а таксама водгукаў і выказванняў. Аб’ект даследавання - зборнік Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”.