Палітычнае становішча Беларусі - Лекция

бесплатно 0
4.5 58
Змены ў сацыяльна-палітычным становішчы насельніцтва беларукіх зямель. Расійская сістэма падаткаў і павіннасцей. Лёс Беларусі ў вайне 1812 г. Вызваленчы рух, змены ў палітыцы царызму. Літаратура, жывапіс, тэатр і музыка, архітэктура эпохі Асветніцтва.


Аннотация к работе
У выніку новага адміністрацыйнага падзелу Расіі у 1802 г. Беларуская губерня падзялілася на Магілеускую і Віцебскую. Яны увайшлі у склад Беларускага генерал - губернатарства. Літоуская губерня падзялілася на Гродзенскую і Віленскую, якія склалі разам з Мінскай губерняй Літоускае генерал - губернатарства.

Генерал - губернатары з"яуляліся даверанымі асобамі імператара і надзяляліся фактычна неабмежаванымі паунамоцтвамі. Выканаучая улада у губернях была перададзена губернатарам. Яны кіравалі праз канцылярыі, у якія уваходзілі віцэ-губернатар, саветнікі, пракурор, сакратары і іншыя чыноунікі. Звычайна склад вышэйшых чыноу набірауся з рускіх саноунікау і чыноунікау.

У 1785 г. на гарады Беларусі былі распаусюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у «Даравальнай грамаце гарадам» («Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі»). У гарадах адмянялася панаванне свецкіх ці духоуных феадалау, скасоувалася магдэбургскае права. Шматлікія прыватныя гарады і мястэчкі былі выкуплены урадам. Усе гараджане дзяліліся на шэсць разрадау і у залежнасці ад таго, якой маемасцю валодалі, дапускаліся да выбарау дэпутатау («гласных») у гарадскую думу. Яна з"яулялася распарадчым органам і выбірала па аднаму прадстауніку ад кожнага разряду у свой выканаучы орган - шасцігласную думу. Аднак вырашэнне усіх важных пытанняу гарадскога жыцця цалкам залежала ад губернатарау і прызначаных імі чыноунікау - гараднічых. Купецтва атрымала права на арганізацыю гільдый, як гэта было у Расіі.

Сацыяльная і канфесійная палітыка. Расія, у складзе якой аказалася Беларусь, па форме дзяржаунага ладу была абсалютнай манархіяй.

У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі у канцы XVIII ст. меліся пэуныя адрозненні. У XVIII ст., калі у Еуропе хутка развівауся капіталізм, у Рэчы Паспалітай працягвау панаваць феадальны лад, які знаходзіуся у сваім апагеі: У Расіі памешчыкі раней, чым у Рэчы Паспалітай, пачалі пераводзіць сялян на больш прагрэсіуную форму рэнты - грашовы чынш.

У пачатку XVIII ст. «паспалітае рушэнне», служба у якім лічылася неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, у Рэчы Паспалітай ужо не склікалася. У Расіі толькі маніфест Пятра III ад 1762 г. вызваліу дваранства ад нясення дзяржаунай службы.

Былі адрозненні: - у формах дваранскага землеуладання, - у прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай.

Расія не ведала землеуладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.

Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на утрыманне свайго войска і уласных крэпасцей.

Дваранству і купецтву беларускіх земель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпутатау для выпрацоукі праекта новага агульнадзяржаунага Улажэння.

У 1777 г. былі праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляу дваранства, створаны павятовыя і губернскія дваранскія сходы.

На беларускае насельніцтва была распаусюджана і расійская падатковая сістэма. Уводзіліся падушны падатак і земскі збор. Але, улічваючы цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяулены у час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі урад на два гады вызваліу яго ад выплаты дзяржауных падаткау. На працягу наступных 10 гадоу падушны падатак збірауся у палавінным памеры у параунанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі.

Асноуным заканадаучым кодэксам заставауся Статут Вялікага княства Літоускага 1588 г. Але мясцовая адміністрацыя устанаулівалася па расійскаму узору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

У першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі урад імкнууся не выкарыстоуваць жорсткія меры у адносінах да мясцовага насельніцтва, спрабуючы тым самым прыглушыць апазіцыйныя настроі.

Аднак значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якая страціла свае прывілеяванае становішча, засталася незадаволенай. Гэта прымусіла царскі урад неузабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Першым крокам у гэтым напрамку з"явілася увядзенне у Беларусі землеуладання рускага дваранства за кошт дзяржаунага фонду. Асноуная частка дзяржауных зямель разам з сялянамі была раздадзена Кацярынай II у Беларусі рускім дваранам ды чыноунікам. Пасля 1801 г., з-за моцнага супраціулення дзяржауных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх, раздача маенткау у Беларусі урадам Аляксандра I была спынена.

Наступны крок - паступовае абмежаванне правоу мясцовага дваранства. У адносінах да апазіцыйна настроенай шляхты быу выкарыстаны такі сродак барацьбы, як канфіскацыя маенткау за удзел у антыурадавай дзейнасці. Канфіскацыя праводзілася у некалькі этапау.

- Першыя канфіскацыі прыпадаюць на 1773-1775 гг. Яны былі накіраваны супраць той часткі магнатау і шляхты, што не захацела прынесці прысягу новаму гаспадару.

- Наступная хваля канфіскацый была накіравана супраць удзельнікау паустання Тадэвуша Касцюшкі (1794 г.).

- Пасля Айчыннай вайны 1812 г. пачалася новая хваля канфіскацый, якая, прауда, хутка прыпынілася. Цар, па сутнасці, даравау здраду тым мясцовым памешчыка
Заказать написание новой работы



Дисциплины научных работ



Хотите, перезвоним вам?