Нацыянальна-вызваленчы рух у канцы 20-х гг. XIX ст. Узнікненне тайнага ваеннага Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Асноўныя плыні у паўстанцкім руху: кансерватыўная на чале з А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная - "левіца".
Аннотация к работе
Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі У канцы 20-х гг. XIX ст. нацыянальна-вызваленчы рух, узброены ідэяй незалежнасці Рэчы Паспалітай, уступіў у новую фазу свайго развіцця. Нетрываласць у самой аснове саюза паміж самадзяржаўнай Расіяй і канстытуцыйнай Польшчай, невыкананне палажэння, зафіксаванага Венскім кангрэсам пра магчымасць распаўсюджвання свабоды (канстытуцыі) на ўсёй тэрыторыі былой Польшчы ў межах 1772 г., сістэматычнае парушэнне правоў і свабод, гарантаваных канстытуцыяй 1815 г., вяло да рэзкага абвастрэння супярэчнасцей паміж Расіяй і Царствам Польскім. У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікла тайнае ваеннае Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Але рэвалюцыйная плынь не была кансалідаванай, яе ўплыў у сейме, арміі быў нязначным. На тэрыторыі Беларусі непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачалася ў студзені 1831 г.: вусная агітацыя, распаўсюджванне пісьмовых адозваў, збор сродкаў і зброі.